Знайсці
08.05.2023 / 12:548РусŁacБел

У Вільні першае рашэнне новага мэра — будуць касіць газоны як раней

Папярэдні мэр увёў мінімальнае кашэнне газонаў. Такім чынам спадзяваліся аднавіць лугі і палепшыць экалогію.

Вільня, старая сядзіба ў раёне Звярынец. Фота: «Наша Ніва»

Апошнія гады пад «англійскі газон» у Вільні касілі толькі траву на цэнтральных плошчах, у жылых зонах і ў месцах адпачынку. А вось уздоўж дарог і на адхонах, а таксама ў зонах, дзе людзі не ходзяць, касілі два разы на год, мінімальна, пасля адцвітання траўніка. Гэтую практыку літоўцы перанялі ад скандынаваў і швейцарцаў. Яна мела спрыяць аднаўленню біяразнастайнасці і меншаму награванню горада летам, бо кошаны газон награваецца нашмат мацней, чым някошаны луг. 

Аднак такое рашэнне гарадскіх уладаў выклікала крытыку: зарослыя вуліцы і лужкі сталі глядзецца нібы занядбаныя, а жывёлы і людзі сталі часцей лавіць кляшчоў.

У выніку новы мэр горада, хрысціянскі дэмакрат Валдас Бянкунскас першым рашэннем змяніў расклад кашэння. Цяпер Вільня будзе ў гэтым сэнсе зноў выглядаць як Мінск.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
14
Абуральна
5
1
Адэля/адказаць/
08.05.2023
Віленская айцішка, нармальна ў Вільні робіцца. Проста вы напэўна не ведаеце, што апошнія два гады было рашэнне касіць траву некалькі разоў на год, каб захаваць прыроднае асяроддзе, жывёлаў, птушах і насякомых, папуляцыя якіх пачала ў гарадскіх умовах скарачацца. І менавіта з-за гэтага вельмі хутка пашырацца папуляцыі кляшчоў.
0
даведка/адказаць/
08.05.2023
Раньше не косили и клещей не было.
0
Наоборот/адказаць/
09.05.2023
даведка, наоборот, раньше клещей не было и газоны не косили.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера