Знайсці
28.04.2023 / 12:571РусŁacБел

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на выхадныя

Цяпла пакуль чакаць не прыходзіцца.

У суботу, 29 красавіка, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў. Ноччу -3..+ 3°С, днём +11..+17°С. У Мінску да +15°С.

У нядзелю задажджыць, але дажджы будуць кароткачасовыя. Уначы -1..+6°C, у заходніх раёнах краіны да +8°C; максімальная тэмпература днём складзе ад +11°C па паўночным захадзе да +19°C па поўдні.

У першы дзень мая будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад -2°С па захадзе да +6°С па ўсходзе краіны, максімальная тэмпература днём +10..+17°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Штыр/адказаць/
28.04.2023
Гэта ж зайцава капуста на фотцы ? Праязджаючы Лагойшчыну, бачыў цэлыя акіяны гэтай квітнеючай расьліны ў прыдарожных лясах. Уражваючае відовішча. Вынікае, што цяпер яе час. Ну, ня толькі яе, яшчэ ж і чаромха прынялася прымярацца да ўбранства, і бэз ужо на "россыпу".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031