Знайсці
25.04.2023 / 22:519РусŁacБел

Кітай хоча, каб штучны інтэлект адлюстроўваў асноўныя каштоўнасці сацыялізму

Камуністычная партыя Кітая распрацавала новыя правілы рэгулявання генератыўных сістэм ШІ для кітайскіх аналагаў ChatGPT.

Выява: vecteezy

Кітайскія чыноўнікі, як і беларускія, не сядзяць без працы. Ва ўмовах імклівага развіцця генератыўных мадэляў штучнага інтэлекту кітайскія ўлады далі зразумець, як у краіне мае рэгулявацца ШІ. У апублікаваным у красавіку зборы правіл, які Google Translate перакладае як «Меры па кіраванні службамі генератыўнага штучнага інтэлекту», адзначаецца, што праграмнае забеспячэнне «павінна адлюстроўваць асноўныя каштоўнасці сацыялізму».

ШІ не павінен таксама спрабаваць падарваць дзяржаўную ўладу, зрынуць сацыялістычную сістэму або падарваць нацыянальнае адзінства. Прапаганда тэрарызму, экстрэмізму або этнічнай варожасці таксама забароненая (нічога не сказана пра прапаганду ўсяго гэтага з боку дзяржавы), а таксама распаўсюджванне «ілжывай інфармацыі» або кантэнту, які можа «парушыць эканамічны і сацыяльны парадак».

Улады плануюць правесці праверку бяспекі генератыўных сэрвісаў ШІ, перш чым дазволіць іх шырокі запуск у краіне. За апошнія некалькі тыдняў кітайскія тэхналагічныя гіганты прадставілі свае канкуруючыя прадукты ШІ. Так Alibaba прадставіла прадукт пад назвай Tongyi Qianwen, а кампанія Baidu запусціла для тэставання Ernie Bot.

У Кітаі ўжо даўно існуе асобная інтэрнэт-экасістэма праграм і сэрвісаў са сваёй асобнай атмасферай. Большасць заходніх пошукавых інтэрнэт-сервісаў і сацыяльных сетак забароненыя ў краіне, што дазваляе кітайскім фірмам дамінаваць у прасторы. The Verge распавядае, што кітайскім карыстальнікам прыйшлося звяртацца да VPN, каб атрымаць доступ да распрацаванага ў ЗША ChatGPT, а спробы трэціх асоб інтэграваць ШІ ў папулярны кітайскі мэсэнджар WeChat былі спыненыя.

Апроч гэтага, паведамлялася пра абмежаванні па палітычных матывах у генератары малюнакаў Baidu ERNIE-ViLG, які «адмаўляўся» ствараць, напрыклад, выявы плошчы Цяньаньмэнь або партрэты палітычных лідараў, пазначаючы іх як «канфідэнцыйныя».

З іншага боку, варта адзначыць, што той жа ChatGPT крытыкавалі ў ЗША (асабліва правыя папулісты і радыкалы) за быццам празмерную ліберальнасць. Так некаторыя каментатары інтэрпрэтавалі накладзеныя кампаніяй-стваральнікам OpenAI абмежаванні на здольнасць ШІ ствараць абразлівую гаворку ці выказванні нянавісці. Крытыка прывяла да запуску так званых «непадцэнзурных» альтэрнатыў, такіх як FreedomGPT, стваральнікі якога сцвярджаюць, што ён не «запраграмаваны на прасоўванне якой-небудзь інтэлектуальнай праграмы». 

Глядзіце таксама:

Навошта лукашэнкаўцы апраўдваюць напад Гітлера на Польшчу?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Bhagawan/адказаць/
26.04.2023
Sacyjalizm byvaje roznym. Toje, što adbyvajecca ŭ Kitai na sacyjalizm užo nie nadta padobna.
1
почем нынче комсомольский опиум для народа?/адказаць/
26.04.2023
говорит подружка вальки-стакан
26.04.2023
Поэтому и говорит - с полным знанием дела.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031