Знайсці
16.04.2023 / 03:5210РусŁacБел

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата

Усяночная на Вялікдзень у Вільні сабрала вернікаў, якія не хочуць больш мірыцца з тым, што Руская праваслаўная царква бласлаўляе вайну і рэпрэсіі.

Служылі протаіерэй Георгій Рой і іерэй Аляксандр Кухта, яны перайшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярха.

Памяшканне для службы ім дала лютэранская царква. 

На службу сабралася каля 150 чалавек, пераважна моладзь і людзі сярэдніх гадоў. Спяваў хор. Маліліся ў тым ліку за патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, які прыняў першых беларускіх святароў пад свой амафор. Маліліся таксама за найскарэйшае сканчэнне вайны і рэпрэсій.

Пасля службы былі асвячаныя паскі — іх заўважная сціпласць, а большую частку сабраных складалі нядаўнія ўцекачы, кантраставала з пышнымі інтэр'ерамі лютэранскай бажніцы.

Святары кожнаму з прысутных падарылі па велікодным яйку.

На ўсяночнай прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.

У нядзелю а 14-й ад Вострай Брамы мае пачацца экскурсія па праваслаўных мясцінах Вільні. 

Чытайце таксама:

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды 

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
16.04.2023
Роберт,ты лучше стихи Скарыны прочти, русскомирный клоун!
2
За Свабоду!/адказаць/
17.04.2023
!!, Ты спачатку беларускую мову вывучы, "лацінізатар", хоць кірыліцай,хоць лацінкаю, равакатар рускамірскі. Беларусы самі вырашаць, што і як, без вас 
17.04.2023
Роберт, книгадрукаваньне у часы Скарыны ужывалася як сродак дзеля
распаусюду религийнай думки, як сеньня интэрнэт.
А таму, што меу месца распаусюд
кирылицы, ён ужывау яе. На сеньня, маем выники - панаваньне расейскай
идэалогии на Беларуси.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031