Знайсці
01.04.2023 / 09:11РусŁacБел

На праспекце Незалежнасці гарэў аўтобус з пасажырамі

Сёння раніцай на праспекце Незалежнасці ў Мінску гарэў аўтобус. Гэта здарылася ў раёне станцыі метро «Барысаўскі тракт», на баку, што вядзе да вуліцы Каліноўскага.

Невялікі аўтобус, які не ходзіць па гарадскіх маршрутах у Мінску, а выконвае загарадныя перавозкі, гарэў адкрытым полымем, агонь ахапіў усю пярэднюю частку, а таксама амаль увесь салон. На месцы былі работнікі МНС, паведамляе Onliner.by.

«Пра здарэнне ў МНС паведамілі а 07.20 гадзіне, праз 10 хвілін пажар быў ліквідаваны», — пракаментавала Вольга Мельчанка, афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

У момант узгарання ў аўтобусе было 6 чалавек. Усім удалося самастойна пакінуць салон аўтобуса. Пацярпелых няма.

Таксама ў МНС удакладнілі, што згарэў аўтобус, які прыехаў у Мінск з Жодзіна. Узгаранне адбылося за адзін прыпынак да канцавой.

Прычына ўзгарання высвятляецца, як мяркуецца, гэта здарылася праз кароткае замыканне электраправодкі.

Чытаць таксама:

Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока

На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра

У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031