Знайсці
28.03.2023 / 09:40РусŁacБел

Беларусь увяла ліцэнзаванне на вываз збожжа

Беларусь увяла на паўгода ліцэнзаванне вывазу за межы краіны збожжавых культур, уключаючы пшаніцу, жыта, ячмень, а таксама грэчку. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікаваная ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Устанавіць, што па разавых ліцэнзіях <…> ажыццяўляецца вываз: за межы Рэспублікі Беларусь у дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) тавараў згодна з дадаткам, якія адбываюцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;<…> у дзяржавы, якія не з'яўляюцца дзяржавамі — членамі ЕАЭС,<…> тавар <…> пры іх змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту», — гаворыцца ў дакуменце.

У пералік забароненых да вывазу без ліцэнзіі збожжавых таксама ўвайшлі авёс, кукуруза, проса, трыцікале.

Выдача разавых ліцэнзій будзе праводзіцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі. У ліку іншых падстаў для адмовы ў выдачы ліцэнзій паказваецца «неабходнасць задавальнення (забеспячэння) патрэбы ўнутранага рынку ў таварах, заяўленых да вывазу». Забарона на вываз збожжа без ліцэнзіі будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930