Знайсці
21.03.2023 / 21:4026РусŁacБел

Тое, як мы трымаем кубак, раскрывае асаблівасці нашага характару

Ці звярталі вы калі-небудзь увагу на тое, як трымаеце кубачак? Манера трымаць кубачак многа гаворыць пра асаблівасці нашага характару.

Застаецца толькі выбраць з прапанаваных ніжэй шасці спосабаў найбольш уласцівы і прачытаць тлумачэнне.

1. Вы трымаеце кубачак падняўшы мезены палец

Такі спосаб сведчыць аб тым, што Вы мэтанакіраваны і паслядоўны чалавек. Вы заўсёды знойдзеце час на тое, каб абдумаць свае дзеянні. Вы добра разумееце свой статус і не саромеецеся дэманстраваць разнастайныя бакі свайго характару.

2. Вы трымаеце кубак абедзвюма рукамі

Калі такі спосаб найбольш вам уласцівы, то гэта значыць, што вам неабходны спакой і падтрымка. Пры гэтым вы добры і спагадлівы чалавек. Вялікае значэнне ў вашым жыцці адыгрывае камфорт і адчуванне стабільнасці. Вам камфортна быць з людзьмі, якіх добра ведаеце.

3. Вы трымаеце кубак за ручку ўсімі пальцамі

У такім выпадку вы рашучы і самаадданы, з жалезнай воляй чалавек. Вы нікому не дазволіце перашкодзіць у дасягненні пастаўленай мэты. Кожную новую справу вы разглядаеце як выклік і берацеся за яе з усёй энергіяй.

4. Вы падтрымліваеце кубак знізу

Звычайна так трымаюць кубак людзі, якія любяць усё трымаць пад кантролем. Пры гэтым яны ўпэўненыя ў сваіх сілах і арыентаваныя на поспех. Кінуць пачатую справу ім не ўласціва. Яны ніколі не здаюцца.

5. Вы трымаеце адной рукой за ручку, а другой падтрымліваеце

У такім выпадку вы той чалавек, якому падабаецца камфорт і бяспека. Вы не любіце спяшацца, рашэнні прымаеце доўга, баючыся выйсці з «зоны камфорту». Для вас уласцівыя развага і спакой. 

6. Вы трымаеце кубак за верхнюю частку

Такі спосаб найбольш уласцівы людзям творчым і вынаходлівым. Ім падабаецца быць у цэнтры ўвагі. Яны добра сябе адчуваюць ў шумнай кампаніі, лёгка ідуць на кантакт з незнаёмымі людзьмі. Ім уласцівыя рызыка і некаторая нерацыянальнасць у паводзінах.

Звяртаем вашу ўвагу, што спосаб, якім мы трымаем кубак, залежыць не толькі ад нашага характару ў цэлым. На яго ўплывае і наш актуальны стан. Калі мы задумваемся над нейкай праблемай, адчуваем сябе некамфортна, то тады трымаем кубачак спосабам 2. Калі мы прынялі рашэнне і збіраемся яго з усёй энергіяй рэалізаваць, то хутчэй за ўсё мы будзем трымаць кубачак з кавай ці чаем спосабам 3.

Чытайце яшчэ:

Тое, як мы трымаем тэлефон, можа шмат расказаць пра нас

«Не ведаеш — не бяры, першае правіла траўніка». Якая на смак беларуская гарбата?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
7
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5
0
ту ман а/адказаць/
24.03.2023
"Шкадую, што быў шчыры з вамі." да, Жір, надо больше тумана ) мана... пакурим-ка ? ) кстати, вы никогда не задумывались, например, почему вас отправили в свое время служить туда (не буду говорить, куда) может ваши настоящие предки именно оттуда?
0
Жвир/адказаць/
24.03.2023
Нет, меня отправили туда потому, что мои предки не были блатными и не давали взяток. По-этому, как уж легла карта, так легла...
0
Жвир/адказаць/
24.03.2023
2000 чего там?, да бог вам судья.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930