Знайсці
18.03.2023 / 10:2123РусŁacБел

У Аб'яднаны пераходны кабінет клікалі прадстаўніка Зянона Пазняка

Калі толькі ствараў Аб'яднаны пераходны кабінет, далучыцца да яго прапаноўвалі і прадстаўніку Зянона Пазняка. Дэталі гэтай гісторыі Павел Латушка расказаў у інтэрв'ю «Ток».

Зянон Пазняк. Скрыншот відэа тэлеканала «Белсат»

Латушка распавёў, што апошні раз сустракаўся з Пазняком на мітынгу ў Варшаве. А вялікая размова ў іх была ў той час, як ішла работа па стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета. Тады вялася дыскусія пра магчымасць уваходжання ў яго прадстаўніка ад Пазняка.

На сустрэчы абмяркоўвалася стратэгія дзеяняў. Адзінае, у чым былі разыходжанні, гэта пытанне санкцый адносна Беларусі. Пазняк выступае супраць іх. 

У астатнім палітыкі, па словах Паўла Латушкі, маюць агульнасць поглядаў. Напрыклад, на тое, што існуе пагроза знішчэння беларускай дзяржаўнасці, незалежнасці. «А гэта самае галоўнае, бо з гэтым звязаная наша мова, гісторыя, культура. Гэта пытанне існавання беларускай нацыі, якое цяпер пад пагрозай. Адзінства — у тым, што ворагам з'яўляецца Расійская Федэрацыя і што існуючы рэжым у Беларусі неабходна ліквідаваць. І іншых спосабаў і метадаў няма, як будаваць узброеныя сілы, падпольны рух у Беларусі, падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне», — сказаў Латушка.

Але чаму Зянон Пазняк ці аго прадстаўнік адмовіліся далучыцца да Кабінета, Павел Латушка не адказаў. Адзначыў толькі, што былі размовы з Паўлам Вусавым аб яго ўваходжанні ў Аб'ядны пераходны кабінет.

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
5
Абуральна
5
2
в следующей жизни буду слушать мужа/адказаць/
19.03.2023
а говорил же мне муж, что кеп
не тот человек, за которого себя выдает
4
новодворская/адказаць/
19.03.2023
"У Аб'яднаны пераходны кабінет клікалі прадстаўніка Зянона Пазняка "

а он еще жив ?
каб
и  нет
в смысле

3
Бромгексин /адказаць/
19.03.2023
Янка,как вам циск помог? сотни задержанных, русня как у себя дома. и никакой надежды что ситуация измениться. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031