Знайсці
15.03.2023 / 08:143РусŁacБел

Зебра ў ЗША адкусіла руку гаспадару, а потым накінулася на паліцэйскіх

Паліцыянтам у Агая давялося застрэліць зебру пасля нападу на свайго гаспадара і кідання на супрацоўнікаў паліцыі, піша Бі-бі-сі.

Паліцыянты прыбылі ў дом у Агая пасля таго, як яго ўладальнік паведаміў, што яго ўкусіла зебра. Фота: Pickaway county. sheriff's office

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Серквіл, штат Агая, у нядзелю: уладальнік зебры патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што тая адкусіла яму руку.

Афіцэры знайшлі мужчыну, які ляжаў на зямлі, з пашкоджанай, але яшчэ не адарванай рукой. Пакуль паліцыянты выклікалі хуткую, яны паставілі сваю машыну так, каб перагарадзіць зебры шлях да параненага.

Жывёлу, аднак, гэта не спыніла — зебра кінулася на аўтамабіль з боку кіроўцы. Адзін з афіцэраў уключыў сірэну і выкарыстаў паветраны ражок — адмысловую пнеўматычную гукавую прыладу, каб адагнаць зебру і адвесці параненага гаспадара жывёлы.

Гэта спрацавала на некаторы час, аднак пакуль паліцыянты вялі мужчыну ў машыну хуткай дапамогі, зебра вярнулася. Скончылася ўсё тым, што агрэсіўную жывёлу застрэліў з драбавіка адзін з афіцэраў, калі яна кінулася на паліцэйскіх, гэта пацвярджае відэа з камеры афіцэра, якое распаўсюдзіў офіс мясцовага шэрыфа.

Прычыны раптоўнай агрэсіі зебры дагэтуль няясныя. Улады мяркуюць, што такім чынам жывёла спрабавала абараніць самак, якія пасвіліся на тым жа полі.

Дэпартамент сельскай гаспадаркі штата Агая не лічыць зебр дзікімі і агрэсіўнымі жывёламі, таму жыхарам штата дазволена трымаць іх як свойскіх жывёл.

Як паведамілі ў шпіталі, дактары чакаюць, што пацярпелы цалкам адновіцца пасля ранення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
5
Абуральна
3
2
зе бра/адказаць/
15.03.2023
нешта тут не так
0
Незалежнае меркаваньне/адказаць/
15.03.2023
Жывёлка дае прыклад...
0
Казік/адказаць/
15.03.2023
Ну шо, чакаем zebra lifes matter, з пагромамі і забойствамі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930