Паводле вядомай даносчыцы, прычынай судовага пазову да яе стала размяшчэнне ёй 12 студзеня 2024 года паведамлення пра выставу няўгоднага ёй мастака.

Бондарава ў допісе звяртала на тое, што рэкламу пра выставу «апублікавалі розныя сайты і каналы (у тым ліку экстрэмісцкія)», і з яе скрыншотаў вынікала, што «экстрэмісцкім» з'яўляецца сайт Grodno.in, які такім пакуль не прызнавалі. За гэта выданне і падало на даносчыцу ў суд.

Адносна выніку суда, які меў адбыцца сёння, Бондарава нічога не піша, але свой першасны пост скарэктавала. Цяпер скрыншот са згадкай Grodno.in з допісу выдалены, а акцэнт робіцца на публікацыі Reform.by — незалежнага выдання, якое на той момант таксама не было прызнана лукашыстамі «экстрэмісцкім», хоць і было заблакавана на тэрыторыі Беларусі.

Таксама Бондарава напісала: «Я даю дазвол ТАА «ГроднаІн» рэпосціць гэтае паведамленне столькі разоў і тым людзям, каму ў гэтай кампаніі палічаць патрэбным гэта зрабіць».

З усяго гэтага можна меркаваць, што суд яна прайграла і была абавязаная нейкім чынам перад выданнем «загладзіць віну».

Чытайце таксама:

На Вольгу Бондараву падалі ў суд

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

«Вушамі ў нас не кормяць». Бондарава цяпер ваюе з дзецьмі: пагражае ім прастралянымі каленямі і ГУБАЗіКам

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
55
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5