Знайсці
14.03.2023 / 15:5515РусŁacБел

Генпракуратура Украіны абвінаваціла расійскіх салдат у згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах у бацькі — Reuters

Reuters атрымала доступ да матэрыялаў украінскай Генпракуратуры. Там сабраныя сэксуальныя злачынствы, якія расійскія вайскоўцы 15-й асобнай мотастралковай брыгады здзейснілі ў чатырох дамах у Браварскім раёне недалёка ад сталіцы Кіева ў сакавіку 2022 года.

Скан дакумента Генпракуратуры Украіны з 12 расійскімі вайскоўцамі, якія падазраюцца ў здзяйсненні сексуальнага гвалту ў Браварскім раёне на ўскраіне Кіева ва Украіне ў сакавіку 2022 годы. Фота: REUTERS

Следчыя абвінавацілі ў гвалце 12 вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай брыгады.

Следства сцвярджае, што 13 сакавіка 2022 года расійскія салдаты ў адным з дамоў у Браварах Кіеўскай вобласці збілі мужчыну і прымусілі яго глядзець на згвалтаванне жонкі. Пасля гэтага двое салдат згвалцілі іх чатырохгадовую дачку. 

Абвінавачаныя ў згвалтаванні дзяўчынкі былі снайперамі, 28 і 32 гадоў. Пракуратура называе імя толькі малодшага з іх — Яўген Чарнакніжны. Паводле пракуратуры, ён вярнуўся ў Расію. Другі мужчына загінуў.

Reuters змагло знайсці нумар Чарнакніжнага, на званок адказаў чалавек, які назваўся яго братам. Ён паведаміў, што Чарнакніжны памёр, і заплакаў. Пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. Але пра гібель Чарнакніжнага ў красавіку 2022 года паведамляла выданне Orenday.

Пракуратура сцвярджае, што пасля няўдалай спробы захапіць Кіеў салдаты перайшлі да татальнага запалохвання мясцовага насельніцтва.

Так, па версіі следства, у гэты дзень салдаты 15-й асобнай мотастралковай брыгады збілі пажылую пару ў суседнім доме, згвалтавалі 41-гадовую цяжарную жанчыну і 17-гадовую дзяўчыну, а пасля здзейснілі групавое згвалтаванне 15-гадовай дзяўчыны і яе маці. Таксама яны здзяйснялі рабаванні.

Пракуратура заявіла, што ўсе пацярпелыя выжылі, ім аказаная псіхалагічная і медыцынская дапамога.

Генеральная пракуратура Украіны паведамляе, што расследуе больш чым 71 тысячу паведамленняў аб ваенных злачынствах, здзейсненых пасля пачатку вайны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
81
15.03.2023
Максим Дизайнер Что,максимка,нравится,как твои соплеменники поступают высокодуховные,с широкой и щедрой русской душой?Что-что там их достоевский идол говорил про слезу ребёнка?Ты тут же суёшь про ПОПЫТКУ изнасилования в Кракове,непременно,украинцем.Хорошо тебя прошили твои хозяева,надежно.Истый маргинал с ненавистью с нормальному миру и латентной любовью к русскому фашизму.
0
Сам ты баран/адказаць/
15.03.2023
Максим Дизайнер Да ты посмотри сколько веселых смайликов ставят твои под постом о погибших детях при бомбежке в Украине!Нмкто их закатывать в асфальт не будет,а наградят как героев.Будто ты сам это не знаешь.Ты что,не видел,как пенсионерки из Воронежа слюной брызгаючто «и детей надо —всех надо в Украине убить!»Извращенная страна с извращенными мозгами у населения.
0
Наталля/адказаць/
15.03.2023
Горка гэта ўсведамляць, але калі б Беларусь не прадаставіла сваю тэрыторыю рашыстам, гэтага хутчэй за ўсё не здарылася б. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930