Знайсці
13.03.2023 / 09:2720РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў Папу з 10-годдзем пантыфікату і знайшоў шмат супадзенняў сваіх поглядаў і Папы 

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яго погляды на вайну ва Украіне супадаюць з меркаваннем Папы. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Папу Францішку з нагоды 10-й гадавіны пантыфікату.

«Шмат у чым нашыя погляды супадаюць. Па-першае, у неабходнасці шчырага пошуку міру ва Украіне і прыкладанні ўсіх магчымых намаганняў для яго ўстанаўлення з боку як палітычных лідараў, так і звычайных грамадзян.

Па-другое, у неабходнасці глыбокага пераасэнсавання існуючых адносін у глабальнай палітыцы.

Згодны з Вамі, што ўвесь свет — гэта брацкія сувязі, заснаваныя на прабачэнні, яднанні, прымірэнні, а не на прыгнёце, паглынанні і навязванні сваіх поглядаў. Гэта адзін з пасылаў, якіх Беларусь прытрымліваецца ў межах абвешчанага Года міру і стварэння», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама выказаў шкадаванне, што не ўсе падзяляюць імкненне «слухаць і чуць адно аднаго, весці перамовы і супрацоўнічаць». Ён пажаліўся пантыфіку, што ўжо другі год не можа «растлумачыць Захаду бесперспектыўнасць ціску на Беларусь».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
13.03.2023
"Ўвесь свет — гэта брацкія сувязі, заснаваныя на прабачэнні, яднанні, прымірэнні, а не на прыгнёце, паглынанні і навязванні сваіх поглядаў. Гэта адзін з пасылаў, якіх Беларусь прытрымліваецца ў межах абвешчанага Года міру і стварэння", — гаворыцца ў цынічным віншаванні ад тырана ды людаеда, ваеннага і міжнароднага злачынца, які узурпіравау ўладу, прыгнятае народ, трымае за кратамі тысячы нявінных людзей, у тым ліку жанчын, дзяцей, а так сама Нобеляуюўскага лаўрыата прэміі Міру, тырана Ірада, па загаду якога ў Беларусі адбываюцца масавыя злачынства супраць чалавечнасці,
0
Гость/адказаць/
14.03.2023
А вот вопрос для всех , кто из этих двух персонажей меньший/больший лицемер?
14.03.2023
І калі спытаюць што зробіць Лукавы калі даведаецца што ў такім та годзе нарадзіўся ў Беларусі вызваліцель народа, які скіне лукавага вырадка і вызваліць народ, - то ні на хвілінку не сумняюся што Лукавы Ірад дасць загад забіць ўсіх дзяцей з таго году, бо такая сутнасць лукавага вар'ята ды злачынца, чалавеканенавісніка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031