Знайсці
25.02.2023
"а вось іншы бок на такое не пайсці не можа."
хм.. выпадковая адрукоўка?
12
Цікаўны/адказаць/
25.02.2023
Навошта слухаць гэтага марксіста, які абвінавачвае захад у вайне і апраўдвае расейцаў?
7
Анты-Дзюрынг/адказаць/
25.02.2023
Цікаўны,

ну хаця б таму, што адрозна ад Вас, ён разумее пра што гаворыць. А яшчэ таму, што ён быў адным з нешматлікіх аналітыкаў, хто дакладна прадказаў гэтую вайну задоўга да ейнага пачатку, ня маючы сакрэтных выведдадзеных, а карыстаючыся выключна мэтадалёгіяй сацыяльна-палітычнага аналізу.
Тое, што Захад ускосна прыклаў руку да гэтае вайны -- труізм. Не абавязкова быць марксістам, каб бачыць як Захад гадамі рабіў гэшэфты з Пуцінам ды ягонымі зладзейскімі эліткамі, спрыяючы паглыбленьню маёмаснай прорвы паміж імі і простымі расейцамі, росту сфрустраванасьці расейскага грамадзтва да тае ступені, што яно зараз бязропатна ідзе на ўбой і забіваць. І як Захад аніхалеры не рабіў для пакараньня агрэсара пачынаючы з 2014 году. Ну бо прыбыткі ўласных капіталістаў і дабрабыт бюргерства важнейшыя ад жыцьцяў нейкіх там украінцаў. І зараз шмат у чым гатовы на вяртаньне да статус-кво.
І, дарэчы, я не прыгадаю, дзе гэта і калі Юдзін выпраўдоўваў расейцаў. Доказы альбо выбачэньні?
26.02.2023
Цікаўны, ён не апраўдвае расейцаў. А тое, што ЗША не святыя, ужо нават лібералы гавораць. Гл. апошняе інтэрв'ю Дудзя з Чыкавым, Максім Кац таксама. ЗША надалі шмат падставаў Расіі, не люблю і не паважаю іх.
6
не такі як ёсць/адказаць/
25.02.2023
Анты-Дзюрынг, а што захад мог рабіць калі, цытую: бяспеку ў Еўропе трэба будаваць з улікам інтарэсаў расеі. Вось спадарыня Меркель і ўлічвала і ўсе бачаць да чаго гэта прывяло. Нажаль нешаноўны мной эксперт не разгледзіў яшчэ адзін варыянт: падзел расеі на мелкія дзяржавы, бо мусіць патрыёт расеюшкі. І хоць гэты шлях нашмат складанейшы і не вельмі прагназуемы, у перспектыве гэта лепш чым зноў дамовіцца з маскалямі і чакаць пакуль прыйдзе новая моль
2
Анты-Дзюрынг/адказаць/
26.02.2023
не такі як ёсць,

Захад ніколі ўсур'ёз не цікавіўся інтарэсамі Расеі. Ён і не павінен быў, бо інтарэсы Расеі павінен адстойваць урад Расеі. Але Захад моцна цікавіўся інтарэсамі расейскай зладзейскай эліткі з Пуціным на чале. Цікавіўся таму, што гэта дазваляла эфэктыўна вырашаць уласныя праблемы, перадусім з энэрганосьбітамі, але ня толькі (расейскія капіталы, нерухомасьць, яхты, чэлсі і г.д.)

У 2008 годзе ў іх павінна была запаліцца лямпачка, у 2014 -- уключыцца сырэна. Але гэтага ня сталася, таму што ўсё іх задавальняла. Адказнасьць ня толькі на палітыках, але і на выбаршчыках, якія прадалі прынцыпы свабоды і дэмакратыі за чачавічную поліўку спажывецтва. Таму я кажу пра адказнасьць Захаду.

Я ня бачу нічога заганнага для расейца ў тым, каб быць патрыётам Расеі. Гледзячы толькі што пад гэтым маецца на ўвазе. Не заўважыў нічога крымінальнага ў тым што кажа Юдзін. Наколькі я яго зразумеў, ён выказваецца, што распад Расеі папросту малаімаверны. У першую чаргу таму, што ўсе баяцца расейскай ядзернай зброі. Вельмі страшна, калі яна ў руках такога, як Пуцін, але яшчэ горш калі такіх Пуціных будзе 50 ці 100.

Цяпер мы ўсе спачуваем Украіне і вельмі хочам, каб яна наваляла маскалям, а Расея зьнікла з мапы. Рэальнасьць у тым што 150 мільёнаў нікуды ня падзенуцца, а ўкраінскія танкі ня пойдуць на Маскву (на Дразды таксама ня пойдуць). Расея застанецца, у той ці іншай канфігурацыі. Выйсьце ЗСУ на межы 1991 году -- гэта не перамога, гэта ўсяго толькі status quo ante bellum. Перамогай было б утаймаваньне агрэсара і недапушчэньне рэцыдываў у будучыні. Як гэта зрабіць без вайсковай перамогі над Расеяй (якая зараз немагчымая па вызначэньні) думаю, цяпер ня ведае ніхто. Тое, што прыніжэньне без дашчэнтнай перамогі контрпрадуктыўнае, Захад добра ведае з гісторыі Першай сусьветнай і ейных наступстваў. Стратэгія гвалтоўнага цывілізаваньня немагчымая без вайсковай перамогі і акупацыі. Кола замкнулася. Мой прагноз: Захаду давядзецца шукаць з кім дамаўляцца ў цяперашняй Расеі. Яны, мяркуючы па ўсім, ужо і шукаюць.

Таму раіў бы менш сьлепа цытаваць тэзы ўкраінскай вайсковай прапаганды (хоць яна, безумоўна, цяпер неабходная і даволі пасьпяховая), а глядзець на навакольны сьвет больш цьвяроза. Пасьля ня так балюча.
3
не такі як эсць/адказаць/
26.02.2023
Анты-Дзюрынг, раю вам спусціцца з неба на зямлю.
0
Анты-Дзюрынг/адказаць/
26.02.2023
не такі як эсць,

Калі няма чаго запярэчыць па сутнасьці, ва ўжытак ідуць аргумэнты ad hominem.
0
не такі я к ёсць/адказаць/
26.02.2023
Анты-Дзюрынг, па-сутнасці мне шкада свайго часу на вас, бо гэта бессэнсоўна
11
Эюя/адказаць/
25.02.2023
Дзякуй Наша Ніва за расейскага сацыёлага. А мы ж і ня ведалі. А ў нас жа ніхто нічога не прадбачыў. Не было Зянона Пазняка, каторы за месяц да вайны казаў пра акупацыю Беларусі і хуткую вайну, чым некалькі разоў прымусіў апраўдвацца Лукашэнку па тэлебачанні. Пры гэтым вы НН, усяляк кпіце з Пазняка, а расійскага Юдзіна прапануеце нам як глыбокага аналітыка. Цяжка пазбавіцца ад каланіяльнай свядомасці, дзе ёсць мудрыя рускія і не такія мудрыя тутэйшыя . Разумею. Ад Рэд. "...Акупацыя Беларусі разгортваецца хутка на фоне міжнароднага маўчаньня. Расея скарыстала канцэнтрацыю міжнароднай ўвагі вакол штучна раздзьмуханай інфармацыйнай пагрозы нападу на Украіну дзеля ціхага захопу Беларусі... 23 студзеня 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК "ЗАЯВА АБ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ" "...Задача маскоўцаў была пад шум і прапаганду аб нападзе на Украіну ціха захапіць Беларусь..." 7 лютага 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК "АКУПАЦЫЯ. ДЗЕНЬ 21-Ы" "...Пад гучную і ў значнай частцы фальшывую кампанію (разьвязаную Вашынгтонам і Крамлём) аб баццам бы немінучым збройным нападзе Расеі на Украіну, адбылася акупацыя Беларусі расейскім войскам і рыхтуецца яе поўны аншлюс. Прапаганда аб расейскай пагрозе Украіне стала дымавой заслонай над захопам Беларусі для палітычных маніпулятараў..." 12 лютага 2022 г. Зянон Пазьняк "ТОЛЬКІ ЗБРОЙНАЯ БАРАЦЬБА БЕЛАРУСАЎ..."
25.02.2023
Эюя, Дзякуй што адказалі, Рэдакцыя. Таму і трэба больш увагі надаваць нашым інтэлектуалам. Асабліва тым, хто можа глыбока і далёка мысліць. Асабліва ў гэты складаны час. А не пераводзіць рэдакцыйную палітыку ў каньюктуру і шрайбманшчыну. А чытачы самі разбяруцца, каму верыць а каму не. Таму што яшчэ раз падкрэсліваю. Нашыя інтэлектуалы, украінскія, польскія, нашмат больш круцейшыя за Фукуямаў і г.д. Тым больш круцейшыя за расійскіх.
2
0,3%нон/адказаць/
25.02.2023
"і ў значнай частцы фальшывую кампанію (разьвязаную Вашынгтонам і Крамлём) аб баццам бы немінучым збройным нападзе Расеі на Украіну," во гэта "правідзец" "бо ў гэтай сітуацыі ёсьць толькі адзін рэальны шанец прызнаньня Беларусі акупаванай краінай – гэта збройная барацьба беларусаў супраць рускіх акупантаў"
во гэта "стратэг". як ён уяўляў сабе збройную барацьбу ў тых варунках? прыдушаная рэпрэсіямі 9 млн Беларусь, ад якой адвярнуўся Захад, мусіла збройна супрацьстаяць 140 млн Расеі? якім чынам?
ён у сваім розуме? куды шчыгельскі глядзеў?
26.02.2023
0,3%нон, Барацьба супраць рускіх акупантаў ідзе, і менавіта як у тэксце - са зброяй у руках. Полк Каліноўскага, рэйкавыя партызаны і г. д. А тле, што дагэтуль захад не прызнаў Беларусь акупаванай краінай, - яго чарговая памылка.
3
0,3%нон/адказаць/
26.02.2023
Эюя, неўважліва чытаеце свайго Светача? у гэтым пасланні, датаваным 12.02.2022 г. (то бок да ўварвання расеі ва Украіну), ён фактычна адмаўляе магчымасць нападу на Украіну і кажа, што гэта акупуюць Беларусь, і заклікае беларусаў да збройнага супраціўлення. дык вось і пытаю - як? камянямі танкі закідваць ці што?

прабачце, але свайго аналітыка, які "можа глыбока і далёка мысліць", чыталі б лепш пад коўдрай і не казалі людзям, як гіганта думкі, вышэй якога няма)
1
Железный Дровосек /адказаць/
25.02.2023
Гэта,як у анэкдоце—можа,ён і хоча,але хто ж яму дасць. Гэтая істота з краіны рабоў пралічылася перш за ўсё таму,што ўкраінцы рабамі арды быць не схацелі,і чынны супраціў таму доказ. Рабскія чмобікі,якіх ён гоніць на забой,калі-небудзь пачнуць сканчвацца,бо гэта вайна тэхналагічная,а не саўковая. І тады гэтая прымаўка пра межы сыграе з ім дурны жарт,бо мае люстэркавы бок: калі межаў у арды няма,дык і даскубці яе можна,нібы шагрэневую скуру аж да маацквы. Гэты ботаксны дурань папросту не разумеючы адчыніў скрыню Пандоры,не разлічыўшы,што вектар руху можа быць і адваротны.
26.02.2023
Ну такой себе месседж. Война и Путин - это плохо, но вы сами виноваты, что нас обидели.  Обычный русский шовонизм. 
3
не такі як ёсць/адказаць/
26.02.2023
maple, самае страшнае, што ўсе наскрозь глядзяць у рот такім маскальскім ‘’лібералам’’, лічачы што рускі ліберал у першаю чаргу ліберал а не рускі. Галоўнае што выказаўся супраць путлера а што насамрэч сказаў… да гэтага мы проста не дачыталі 🤦🏻‍♂️
0
Анты-Дзюрынг/адказаць/
26.02.2023
maple,

Роля навукоўца і аналітыка палягае ня ў тым, каб вызначаць "хто вінаваты", а ў тым, каб растлумачыць чаму адбываецца тое, што адбываецца. І што можа адбыцца далей. Рыгора Юдзіна зь бясконцага шэрагу разнастайных сьпікераў вылучае тое, што ён быў бадай адзіным, хто прадказаў гэтую вайну задоўга да ейнага пачатку. Прычым, прадказаў не як Баба Ванга, а з навуковым абгрунтаваньнем, вызначаючы ролю і адказнасьць кожнага значнага актара: позьне- і постсавецкай зладзейскай эліткі, нэалібэральных "гуру", якія шмат зрабілі дзеля атамізацыі расейскага грамазтва, "дабрадзеяў" з Захаду, якія ўсяляк патуралі апэтытам расейскай улады, не зважаючы на трывожныя знакі, якія праявіліся яшчэ перад нападам на Грузію. Тут увогуле ня йдзецца пра віну ці адказнасьць, а пра тое што зрабіць каб гэта скончылася ды не паўтарылася.

Для аматараў пакідацца віной ёсьць бясконца многа іншых рэсурсаў.
2
Анты-Дзюрынг/адказаць/
26.02.2023
не такі як ёсць,

Там вышэй, Р.Юдзіна называюць "марксістам". Яны маюць рацыю, ён мае марсісцкія погляды і шырока карыстаецца марксістоўсткай мэтадалёгіяй. Даволі пасьпяхова: адрозна ад большасьці "лібэральных" экспэртаў, якія год таму селі ў калюжу, ён здолеў прадказаць вайну задоўга да таго, як былі аддадзеныя фатальныя загады. Таму яго друкуюць і чытаюць, а не таму што "расеец" (цяпер працуе ў Прынстане) ці "лібэрал" (марксізм -- адначасова дыялектычнае разьвіцьцё і запярэчаньне лібэральнай навукі аб грамадзтве).

З Вашых выказваньняў відаць, што Вы зразумелі няшмат з таго што тут напісана. Таму спрачацца з Вамі нецікава. Бывайце здаровы, беражыце сябе.
3
не такі я к ёсць/адказаць/
26.02.2023
Анты-Дзюрынг, калі моцна завярнуць улева - станеш правым, такая вось іронія. Я бачу што вы прыхільнік Юдзіна, мо ўзахлёб глядзіце Эйдельман, мо слухалі парады Каца, а мо заўзееце нават за Навальнага, мне па-сутнасці ўсё-роўна. Калі вы не бачыце праблемы ў сённяшніх патрыётах масковіі, пра што з вамі размаўляць? Правільна-дарэмна марнаваць час
1
Дрот/адказаць/
27.02.2023
Расея сапраўды ня мае межаў бо сапраўднае зло бязмежна і не спыняецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера