Беларуска з дзіцем знікла пасля магутнага землятрусу ў Турцыі
У турэцкім горадзе Хатай, адным з найбольш пацярпелых ад землятрусу, прапалі беларуска Аляксандра Акпінар і дзіця. Яны не выходзяць на сувязь, расказала «Зеркало» са спасылкай на блог «Людзі».
Сястра Аляксандры Марыя расказала блогу «Людзі», што апошні раз яны размаўлялі ўчора ўвечары. «Пасля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Без сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турцыі кажа, што да яе ніяк не даехаць, бо дарогі перакрытыя.
У пасольстве Беларусі ў Турцыі паведамілі, што з Аляксандрай Акпінар з раніцы спрабуюць звязацца рознымі спосабамі. Пакуль што звестак аб яе месцазнаходжанні няма.
Спачатку паведамлялася, што прапаў і муж Аляксандры Акпінар, але пасля высветлілася, што ён знаходзіцца ў бальніцы з пераломам нагі.
Чытайце таксама:
У выніку землятрусу цалкам разбураная крэпасць Газіянтэп
Магутны землятрус у Турцыі і Сірыі: сотні загінулых, абрынуліся будынкі






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос»
 4
Чаму ў Мінску ў спякотныя дні моцна смярдзіць?
 5
У цэнтры Мінска плануюць новае будаўніцтва
 3
«Піша, але на волю нічога перадаць не можа». У зняволенага Уладзіміра Мацкевіча ў турме з'явіліся праблемы са здароўем
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера