Знайсці
04.02.2023 / 12:173РусŁacБел

Падчас аблавы ў Фаніпалі затрымалі 20 чалавек

Перыядычна ў Фаніпалі адбываюцца аблавы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Зазначаецца, што затрыманыя трапілі на фота з мітынгу 12 жніўня 2020 года, які сабраў 600 чалавек.

Фаніпаль. Жнівень 2020 года.

Апошняя аблава адбылася 24 студзеня 2023 года. Падчас яе затрымалі каля 20 чалавек. Сярод іх — жонка палітзняволенага Ігара Пастухова Таццяна, Рабчэня, Вайтовіч, Гайдукевіч, Таццяна Залатар, Мікалай і Наталля Губіны, Максім Самброс, Ладарыя Кузняцова, паведамляюць праваабаронцы.

Мясцовыя налічылі 15 затрыманых знаёмых, але ў міліцыі сказалі, што затрымана 20 чалавек. Супраць іх завялі крымінальныя справы. У дачыненні да жанчын абралі меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі, іх вызвалілі з падпіскамі аб нявыездзе, паручальніцтвамі, пад заклад.

«Адну дзяўчыну затрымалі з грудным дзіцем. Трэба сказаць, што чалавечны ў нас ГУБАЗіК — не кінулі грудное дзіця адно дома, а прывезлі з маці ў Дзяржынскі РАУС», — распавядаюць мясцовыя жыхары.

Паводле мясцовых, жонка аднаго з затрыманых 24 студзеня была моцна збітая.

Частку затрыманых адвезлі адразу ў ІЧУ на Акрэсціна, а частку пакінулі ў ІЧУ Дзяржынскага РАУСа.

«У нас сядзелі, як і ўсюды сядзяць: ні пасцельнай бялізны, ні матрацаў. У нашым ІЧУ няма гарачай вады — толькі халодная. Натуральна, ніякага душа. Прагулак у нашым ІЧУ ў нас ніколі не было», — кажуць мясцовыя пра ўмовы ўтрымання.

Жыхары Фаніпаля распавядаюць, што ў мясцовым тэлеграм-чаце супрацоўнікі міліцыі заклікаюць мясцовых пісаць яўкі з павіннай.

Як сцвярджаюць мясцовыя, супрацоўнікі ГУБАЗіКа працягваюць ідэнтыфікаваць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг 12 жніўня 2020 года. На яго патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек. Таму жыхары заклікаюць паклапаціцца пра сваю бяспеку, калі ёсць пэўныя рызыкі.

«Раён застаецца пратэсным дагэтуль: сцяжкі на дрэвах, пікеты і г. д. перад Новым годам сабралі больш за 2 000 рублёў на падарункі дзецям палітвязняў. Мы нават заданацілі 200 даляраў на полк Каліноўскага, а тыя ў адказ ад Койданава снарад падпісалі», — адзначаюць жыхары Фаніпаля.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Зачищают/адказаць/
04.02.2023
Зачищают под Россию и под русских хозяев.....
04.02.2023
Чем дольше будут длиться посадки и об этом распространяться слухи, тем спокойнее власть держащим. И самое прикольное, что они боятся выпустить из рук контроль над этой ситуацией.
1
горящий стул/адказаць/
04.02.2023
Понятна логика начальствующих в этом фанипольском случае. Такой маленький населенный пункт и есть фото колонны. Конечно велик соблазн перехватать их всех, тупо пропустив через "решето". Иначе на верху просто не поймут и могут полететь звезды, если не сам чиновник.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031