Нацбанк дапоўніў спіс банкаўскіх таямніц
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову Нацбанка з пералікам звестак, што складаюць банкаўскую таямніцу.
Гаворка ідзе пра звесткі, неабходныя для аказання электронных паслуг, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме, а таксама стварэння і працы асабістых электронных кабінетаў на базе адзінага партала электронных паслуг.
Як гаворыцца ў пастанове Нацбанка, у пералік звестак, якія складаюць банкаўскую таямніцу, уваходзіць:
- інфармацыя аб плацяжах, зробленых пры аказанні электронных паслуг або ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (напрыклад, звесткі пра плацельшчыка, атрымальніка плацяжу, пастаўшчыка плацежных паслуг, дэталі і рэквізіты плацяжу, плацежныя інструменты, сродкі плацяжу і іх перавод, рэквізіты плацежнай інструкцыі);
- інфармацыя, якая выдаецца (перадаецца) з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ў рамках электронных паслуг, што аказваюцца аператарам гэтай сістэмы.
Дакумент уступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.






У Маладзечне сілавікі спынілі працу дзвюх служб таксі
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам?
 ▸7
У Маладзечне сілавікі спынілі працу дзвюх служб таксі
 5
«Невядома, што з ім і ці жывы ён увогуле». Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека патрабуе спыніць катаванні Максіма Знака
 1
Трэнер першай ракеткі свету: WTA дапусціла памылку, дазволіўшы ўдзельнічаць у турнірах расіянкам і беларускам
У Расіі прагназуюць рост стратаў у вайне. Гэта вынікае з заяўкі на пратэзы ў наступным годзе
 2
Экс-палітвязня Аляксея Галоўкіна эвакуявалі з Беларусі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера