Знайсці
30.01.2023 / 21:515РусŁacБел

Рэдактарку гомельскай раёнкі, вядомую як даносчыцу, прызначылі кіраваць «зачышчаным» радыё

Гомельскае выданне «Флагшток» паведамляе, што галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі «Маяк» Ірына Канавалава сёння была прызначаная на пасаду кіраўніка гомельскага гарадскога радыё 107.4 FM. 

Гэтая жанчына — былая ідэалагічная работніца, жонка міліцыянта. У апошнія гады яна адчула сябе здольнай вырашаць людскія лёсы, і ёй гэта спадабалася: па яе даносах людзей судзілі, саджалі ў калоніі і дэпартавалі з Беларусі. «Наша Ніва» пра яе «подзвігі» падрабязна пісала паўгода таму:

«Сала Украіне». Хто такая Ірына Канавалава — рэдактарка раёнкі, па даносах якой пенсіянера пасадзілі, а жанчыну дэпартуюць

«Флагшток» таксама пералічвае гэтыя і іншыя ўчынкі прапагандысткі, адзначаючы, праўда, што

«Канавалава за чатыры гады працы так і не змагла знайсці чытачоў для сваіх публікацый. Палітычную прапаганду (таксама як і раённыя навіны) на старонках «Маяка» і яго сацыяльных сетак звычайна праглядае ад 50 да 300 чытачоў».

Канавалаву прызначылі кіраваць радыё, на якім перад гэтым правялі кадравыя чысткі па палітычных матывах. Звальненні на КУП «Гомельскае гарадское радыё» пачаліся ў кастрычніку 2022 года. Радыёвядучых абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў у 2020 годзе, а таксама ў тым, што ў пазітыўным ключы згадалі расійскага апазіцыйнага журналіста Юрыя Дудзя.

У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Брыдкія некія/адказаць/
30.01.2023
Чаму яны ўсе на адзін твар? Армія клонаў (ці “клоунов”), выгатаваных Дартам Шклоўсам з падаванам Умка Шпіцыўокерам???
2
аМаральны Кодэкс/адказаць/
31.01.2023
Навошта вы абзываеце яе «хруняй»?! Онажемать! Гарманальны дысбаланс, панімаць нада!
31.01.2023
«за чатыры гады працы так і не змагла знайсці чытачоў для сваіх публікацый. .. прызначылі кіраваць радыё, на якім перад гэтым правялі кадравыя чысткі па палітычных матывах."

система саморазрушается
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031