Знайсці
30.01.2023 / 14:406РусŁacБел

Пад Масквой затрымалі трох васьмікласнікаў за дыверсію на чыгунцы. Ім можа пагражаць пажыццёвае

ФСБ адчыталася аб затрыманні ў Падмаскоўі трох васьмікласнікаў, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні дыверсіі. У спецслужбе адзначылі, што па артыкулах аб дыверсіях і тэрарызме прадугледжана крымінальная адказнасць ад дзесяці гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі, у тым ліку для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, паведамляе РБК.

Фота ілюстрацыйнае

Падлеткі — жыхары горада Чэхава. Паводле версіі спецслужбы, яны арганізавалі «пашкоджанне аб'ектаў транспартнай інфраструктуры на чыгуначным перагоне курскага кірунку», атрымаўшы адпаведную замову праз тэлеграм. За дыверсію, сцвярджаюць у ФСБ, ім паабяцалі грашовую ўзнагароду.

«Навучэнцы 8-га класа з дапамогай месенджара Telegram уступілі ў кантакт з невядомымі асобамі, якія за грашовае ўзнагароджанне прапанавалі пашкодзіць аб'екты транспартнай інфраструктуры РЧ. Атрымаўшы адпаведныя інструкцыі, навучэнцы прыбылі ў прызначанае месца і выканалі даручэнне зламыснікаў, ажыццявіўшы відэаздымку сваіх супрацьпраўных дзеянняў на камеру мабільнага тэлефона ў мэтах пацвярджэння факта здзяйснення злачынства і атрымання за гэта грашовых сродкаў», — паведамілі ў спецслужбе.

У ФСБ адзначылі, што дзеянні школьнікаў могуць кваліфікавацца па арт. 205 КК (тэрарыстычны акт) або па арт. 281 КК (дыверсія). Крымінальная адказнасць па гэтых артыкулах прадугледжана ў тым ліку для падлеткаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Памер пакарання вар'іруецца ад 10 гадоў да пажыццёвага тэрміну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Нефедов /адказаць/
30.01.2023
обычная провокацмя спецслужб, классика КГБ
0
Пронин/адказаць/
30.01.2023
vv, Первая мысль! Она же правильная...
30.01.2023
ром, автобиографично ты про себя накидал эпитетов
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера