Знайсці
26.01.2023 / 16:33РусŁacБел

Змяніліся тэрміны дзеяння некаторых медыцынскіх даведак аб стане здароўя

У Беларусі павялічылі тэрміны дзеяння некаторых медыцынскіх даведак аб стане здароўя. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тэрмін дзеяння меддаведкі аб стане здароўя для санаторна-курортнага лячэння павялічаны з шасці месяцаў да аднаго года.

Меддаведкі аб стане здароўя дзіцяці для аздараўленчага, спартыўна-аздараўленчага лагера — з трох дзён да пяці дзён.

Медыцынскія даведкі аб стане здароўя з пазначэннем інфармацыі пра хваробы, хатні рэжым, каранцін, адсутнасць кантакту з інфекцыйнымі хворымі дзіцяці, якое наведвае школу або сад, — з трох дзён да пяці дзён.

Тэрмін дзеяння меддаведкі аб стане здароўя, якая дае магчымасць удзелу ў спартыўна-масавых і спартыўных мерапрыемствах (у тым ліку здачы экзамену па фізічнай культуры) павялічаны з шасці месяцаў да аднаго года.

Акрамя таго, цяпер медыцынская даведка аб стане здароўя, якая пацвярджае наяўнасць (адсутнасць) захворванняў, якія ёсць медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў, будзе выдавацца тэрмінам на адзін год.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930