Знайсці
26.01.2023 / 13:13РусŁacБел

Адвакатка Марыны Золатавай не прайшла атэстацыю. А суд ідзе

Аксана Белая, адвакатка палітзняволенай галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, не прайшла атэстацыю.

Людміла Чэкіна і Марына Золатава

Адметна, што гэта было зроблена падчас судовага працэсу, звяртае ўвагу ў сваім фэйбуку сузаснавальнік Tut.by Кірыла Валошын.

Суд на Марынай Золатавай і гендырэктарам Tut.by Людмілай Чэкінай пачаўся 9 студзеня і праходзіць у закрытым рэжыме.

Людмілу Чэкіну абвінавачваюць па наступных артыкулах:

— ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) — да сямі гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130 (арганізацыя наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб або выклікаўшых цяжкія наступствы) — да 12 гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Марыну Золатаву таксама абвінавачваюць па трох артыкулах:

— ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) — да сямі гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб або выклікаўшых цяжкія наступствы) — да 12 гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930