Знайсці
24.01.2023 / 00:025РусŁacБел

Ціханоўская: Фонд рэабілітацыі беларускіх вязняў мусіць працаваць на міжнародным узроўні

Аб'яднаны пераходны кабінет працуе над стварэннем міжнароднага фонду рэабілітацыі беларускіх палітвязняў. Пра гэта ў Варшаве на сустрэчы з прадстаўнікамі Кабінета заявіла Святлана Ціханоўская, паведамляе «Еўрарадыё».

Святлана Ціханоўская

«У Літве ёсць рэабілітацыйныя праграмы для палітзняволеных. Яны адзінкавыя і не пастаўленыя на паток. Мы разумеем, што аднойчы выйдуць усе палітвязні. Людзям трэба будзе аказаць падтрымку. Ім трэба будзе пачынаць жыццё з нуля.

Мы працуем на адкрыццё міжнароднага фонду, які будзе займацца падтрымкай палітвязняў.

Мы разумеем, што цяпер большасць падтрымкі — гэта данаты, а данатаў становіцца менш.

Таму мы хочам, каб гэта атрымалася на дзяржаўным узроўні. Каб некалькі краін аб’ядналіся і маглі дапамагаць грашамі менавіта палітвязням».

Чытайце таксама:

Ціханоўская прапанавала стварыць міжнародны фонд у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
4
Галеча/адказаць/
24.01.2023
Усё, крэдыт даверу Сьвеце абнуліўся, легітымнасьць выпарылася: нам трэба самім дапамагаць сваім палітвязьням, а не грантажабрачыць па эўразавугольлях.

За амаль тры гады не змаглі дамовіцца пра фінансаваньне ні з водным беларускім бізнэсам - гэта сапраўдны фэйспалм. Вось гэта і ёсьцейка адлюстраваньне вашай "легітымнасьці" пад летувісскім парасонам. Ганьба.
1
Олег /адказаць/
24.01.2023
[Рэд. выдалена]
2
наташя бондарава/адказаць/
24.01.2023
я? я собираюсь жениться на Грышка 
прозвище его мне больно нра - буду
Бондарева-Азаренок. я ж сказала
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031