Усевалад Сцебурака. Я люблю вас… Верш
Паэт Усевалад Сцебурака надрукаваў у фэйсбуку чарговы верш са сваёй нізкі «Незнаёмаму земляку».
Я люблю вас —
злых і пакрыўджаных,
непрыгожых,
стомленых працай,
пагарджаных і зненавіджаных,
з невясёлай ды важкай рацыяй.
Несучасных люблю,
песімістаў,
хутаранаў у вялікім горадзе,
рэтраградаў і нонканфармістаў —
усіх, хто стыне на гэтым холадзе.
Усіх, хто стыне,
у далоні хукае,
не чакае ад долі лепшага,
хто пільнуе, калі пагрукае
нехта ў дзверы
ці нешта ў сэрца.
Тых люблю,
хто заўжды на варце,
тых, каго і смерць не падмане,
хто разгледзіць на кожнай карце
рысы краю, што чэзне ў тумане…
Чытайце таксама:
Усевалад Сцебурака. Навагодні верш з нізкі «Незнаёмаму земляку»
Усевалад Сцебурака. Мы цяпер пішам міма шуфляды. Верш
Усевалад Сцебурака. Беларуса не спалохаць смерцю. Верш
Усевалад Сцебурака. Незнаёмаму земляку. Верш
23
0
0
0
1
0
Па-беларуску выходзяць бразільскія народныя казкі
 1
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
гэта цудоўна. ну
а я думала, што ўжо не люблю вершы
як вось яно