Знайсці
19.01.2023 / 10:108РусŁacБел

Ціханоўская просіць Швейцарыю арганізаваць перамовы па вызваленні палітвязняў

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская звярнулася да Швейцарыі з просьбай аб садзейнічанні ў вызваленні беларускіх палітвязняў. Пра гэта яна казала 18 студзеня на сустрэчы з прэзідэнтам Нацыянальнай рады Швейцарыі Марцінам Кандзінасам у Давосе, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і папрасіла дапамагчы арганізаваць дыялог па іх вызваленні пры пасярэдніцтве Швейцарыі.

Акрамя таго, лідарка дэмсіл папрасіла Кандзінаса разгледзець магчымасць выдзялення Швейцарыяй дапамогі рэпрэсаваным, а таксама далучэння да санкцый супраць сілавікоў і суддзяў, якія прымалі ўдзел у рэпрэсіях і падтрымліваюць вайну.

Варта нагадаць, што пры пасярэдніцтве Швейцарыі ў лютым мінулага года ўжо была вызвалена палітзняволеная Наталля Хершэ, якая мае як беларускі, так і швейцарскі пашпарты. Гэтаму папярэднічалі накіраванне амбасадара Крысцін Хонегер-Залатухін у Беларусь і ўручэнне Аляксандру Лукашэнку даверчых грамат.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Яўропа без расеі/адказаць/
19.01.2023
Няма веры ціханоўскай,ПНХ, крэмлебот.
 Словы пра мудрага пуціна былі каб яго на...падмануць. Каб не перашкаджаў нам, відавочна
0
Яська/адказаць/
19.01.2023
Ніякай адмены санкцый!!!
1) Раней ужо такое было, няма ніякай веры мухлярам. Нельга выйграць у мухляра па яго правілах
2) РБ зараз саюзнік расеі. Нельгя знімаць санцыі і дамагаць ім супраць Украіны.
Спачатку перамога, а потым вызваленне
0
дочка Максима Дизайнера і кубак св/адказаць/
20.01.2023
а колькі каштуе гадзіннік лысага ачкарыка мэнспрэндзінгера
у параўнанні з бранзалецікам светы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031