Знайсці
19.01.2023 / 09:581РусŁacБел

NYT: ЗША разглядаюць магчымасць дапамогі Украіне з ударамі па Крыме

У адміністрацыі прэзідэнта ЗША паступова змякчаюць пазіцыю наконт перадачы Украіне сродкаў, што дазволяць наносіць удары па цэлях у Крыме, піша The New York Times.

Злучаныя Штаты з моманту анексіі паўвострава Расіяй заяўляюць, што Крым — тэрыторыя Украіны. Аднак з пачатку вайны ЗША адмаўляліся даваць Кіеву сродкі, якія дазволілі б наносіць ўдары па цэлях на паўвостраве. Вайскоўцы і чыноўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі ў прыватных размовах, піша NYT, ставілі пад сумнеў мэтазгоднасць удараў Украіны па Крыме, бо лічылі, што ва УСУ ёсць больш прыдатныя мэты ў іншых частках фронту.

Цяпер жа, па даных выдання, стаўленне змянілася. У адміністрацыі Байдэна схіляюцца да меркавання, што, калі ўкраінскія войскі змогуць прымусіць Расію адчуць рызыку страты кантролю над Крымам, гэта ўмацуе пазіцыі Кіева на любых будучых перамовах. Сярод амерыканскіх чыноўнікаў і экспертаў таксама саслаблі асцярогі, звязаныя з пагрозай нанясення Расіяй ўдару ў адказ тактычнай ядзернай зброяй, пры гэтым, на іх думку, рызыка такога сцэнара ўсё яшчэ захоўваецца.

Як падкрэсліваецца ў артыкуле, гаворка па-ранейшаму не ідзе пра перадачу Украіне ракет, далёкасць палёту якіх дазваляе наносіць удары па цэлях у Крыме. Аднак абмяркоўваецца магчымасць выкарыстання іншай зброі, у тым ліку РСЗА HIMARS і бронемашын Bradley, для атакі ключавых для паўвострава шляхоў забеспячэння, напрыклад, Крымскага моста.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Сябар/адказаць/
19.01.2023
Па маскве ўжо пара пачынаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031