Знайсці
15.01.2023 / 12:194РусŁacБел

Ангарскі маньяк, які забіў больш за 80 жанчын, папрасіўся ваяваць ва Украіне

Міхаіл Папкоў — былы міліцыянт, які забіў больш за 80 жанчын. У інтэрв'ю дзяржаўнаму іркуцкаму тэлебачанню ён заявіў, што хоча паехаць ваяваць.

Скрыншот відэа

Апошнія гады Папкоў адбываў пакаранне ў калоніі для асуджаных на пажыццёвае пазбаўленне волі ў Мардовіі. Цяпер яго этапавалі ў Іркуцк, бо маньяк прызнаўся ў забойствах, у якіх раней не быў абвінавачаны.

— Якая ў вас мара? — спытаў у Папкова карэспандэнт «Весці. Іркуцк».

— У армію трапіць. <…> Я яшчэ магу сумнявацца, не сумнявацца. Гэта палова справы. Але мне яшчэ ніхто не можа прапанаваць. Калі сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць узяць, то я так думаю, што яна цяпер дастаткова запатрабаваная, хоць цяпер, напэўна, ужо больш сучаснае гэта ўсё: радыёэлектроніка і гэтак далей. Але я хоць 10 гадоў у турме знаходжуся, агулам думаю, што гэта не так складана будзе хутка вывучыць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
27
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
14
1
Улад/адказаць/
15.01.2023
Некаторыя жанчыны з расейскіх калоній таксама хочуць на вайну. Вось і няхай створаць жаночы батальён, а камандзірам яго - гэтага ангарскага.
5
асоба ценічна/адказаць/
15.01.2023
а супрацьстаяць ім будзе полк Каліноўскага?
0
Mafkees /адказаць/
16.01.2023
Чем не герой росии? Чем не депутат госдумы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031