Знайсці
14.01.2023 / 09:481РусŁacБел

Намеснік генсака ААН: Канца баявых дзеянняў ва Украіне не відаць

Вайна ва Украіне набліжаецца да першай гадавіны, а канца баявых дзеянняў не відаць, заявіла намеснік генеральнага сакратара ААН па палітычных пытаннях Размары Дзікарла.

«Але ўсе войны заканчваюцца, і гэтая таксама. Украіна, Расія, мір не могуць дазволіць гэтай вайне працягвацца. Генеральны сакратар гатовы дапамагчы бакам пакласці канец гэтаму бессэнсоўнаму, неапраўданаму канфлікту на аснове Статута ААН і міжнароднага права», — сказала Дзікарла, выступаючы на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, прысвечанаму Украіне.

«Актывізаваліся наземныя баі, асабліва ў Данецкай вобласці. У раёнах актыўных баявых дзеянняў, як Бахмут і Салядар, бязлітасныя баі, якія ўяўляюць вялікую пагрозу для мірнага насельніцтва, якое не эвакуявалася».

Па словах намесніка кіраўніка ААН, пакуль не відаць «канца баявым дзеянням». «Пераважае логіка вайсковых паводзінаў, і магчымасцяў для дыялогу пакуль што вельмі мала, калі яны наогул ёсць».

Расійскі пастаянны прадстаўнік пры ААН Васіль Нябензя на пасяджэнні Рады Бяспекі паўтарыў формулу Крамля аб тым, што «спецыяльная ваенная аперацыя» завершыцца пасля дасягнення яе мэт, і адхіліў ініцыятыву Украіны аб правядзенні «саміту міру».

«У Кіеве не хаваюць, што мір па-ўкраінску — гэта капітуляцыя Расіі, якую павінна зафіксаваць міжнародная супольнасць. Менавіта таму спадар [міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый] Кулеба, высоўваючы сваю мірную прапагандысцкую пустышку, адразу абмовіўся, што ўдзелу Расіі ў так званым саміце не прадугледжваецца», — цытуе расійскага пастаяннага прадстаўніка ТАСС.

Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Эміне Джапарава на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН заклікала «ўсе адказныя дзяржавы» падтрымаць украінскую формулу міру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Циники/адказаць/
14.01.2023
А что сделала ООН и, лично, первый заместитель генерального секретаря ООН ??? Исключили агрессора, как минимум, из СОВБЕЗа ООН, лишили права вета, исключили из самой ООН ??? НЕТ, организатор расстрельных ям населения Украины, организатор массовых, военных преступлении в Украине, организатор убийств, изнасиловании украинских детей и женщин, организатор геноцида украинцев остаётся во всех структурах ООН, сохраняет право вета и схематозит коммерческие сделки с генеральным секретарём ООН и его заместителем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера