Знайсці
11.01.2023 / 08:17РусŁacБел

Генштаб УСУ пра сітуацыю ў Салядары: У раёне горада ідуць абстрэлы

У ранішняй зводцы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны амаль нічога не паведамляецца пра сітуацыю ў Салядары, дзе, па даных журналістаў, ідуць жорсткія баі. Мяркуючы па звестках з месца падзей, расійскія фарміраванні ўвайшлі ў цэнтр горада, аднак пад поўны кантроль яго пакуль не ўзялі.

Украінскія вайскоўцы толькі згадваюць Салядар у ліку населеных пунктаў на Бахмуцкім напрамку, у раёне якіх працягваюцца абстрэлы з боку арміі РФ.

Акрамя таго, генштаб УСУ сцвярджае, што амаль 1,5 тысячы супрацоўнікаў акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі, якія адмовіліся атрымліваць расійскія пашпарты і падпісваць дамову з «Расатамам», пазбаўленыя пропускаў і доступу на АЭС.

«Захопнікі шукаюць новых супрацоўнікаў для АЭС на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і рыхтуюць жыллёвы фонд для будучых супрацоўнікаў шляхам так званай «нацыяналізацыі» кватэр мясцовых жыхароў, якія з'ехалі», — сказана ў зводцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930