Знайсці
09.01.2023 / 08:215РусŁacБел

Падаляк: Расія ўжо гатова бегчы з Крыма

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў, што вызваленне Крыма — гэта пытанне часу, і Расія сыдзе адтуль, як толькі Крым пяройдзе пад поўны агнявы кантроль Украіны.

«Калі мы вызваляем тэрыторыю Луганскай, Данецкай або Запарожскай вобласці, то Крым пераходзіць пад татальны агнявы кантроль Украіны. Я не зусім разумею, што будуць рабіць там расіяне. Яны ж будуць разумець, што трэба бегчы», — сказаў Падаляк.

«Бо Расія ўжо гатовая бегчы. Проста яны яшчэ не выйшлі са стану алкагольнага ап'янення татальнага. Потым яны выйдуць, паглядзяць па баках і зразумеюць: ці ты ўцякаеш, ці ты паміраеш», — дадаў ён.

«Не трэба, каб нашы дзеці, якія сёння сядзяць у бамбасховішчы, праз 3—5 гадоў заплацілі яшчэ адну цану. Каб яны потым паміралі за права дзяржавы існаваць. Таму мы сёння падпісалі такі «кантракт» — ці мы сёння даходзім да канца, і тады нашы дзеці жывуць у крутой краіне, ці мы павінны шукаць сабе іншае месца ў жыцці, таму што тады Украіны не будзе», — сказаў Падаляк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
111
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
9
Valadzimir/адказаць/
09.01.2023
Гэты суб'ект усур'ёз спадзяецца, што Захад, пасьля "да канца", пабудуе для украінскіх дзяцей "крутую краіну"!? Вельмі мякка і карэктна кажучы, очэнь-очэнь наіўны чалавек.
1
Шуфлік з шуфляды/адказаць/
10.01.2023
Valadzimir, эты вы “Вельмі мякка і карэктна кажучы, очэнь-очэнь наіўны чалавек”, што да гэтуль верыць у саўкова-крамлёўскія казкі пра “камунізм і светлую будучыню”. А вось Захад як раз такі дапамаг і Фінляндыі, і Чэхіі, і Польшчы, і Балтыйскім краінам, і інш… А каму дапамог ваш панылы савок (сусед з усходу)?
0
прызнай ціханоўскую/адказаць/
10.01.2023
А калі ты, трусішка, прызнаеш ціханоўскую??

Падчас майдану сядзелі па хатах, а зараз кожны уладальнік укр. пашпарту - герой, нельга коса паглядзець
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера