Пасля перамір'я Расія абстраляла Харкаўскую і Запарожскую вобласці
У ноч на 8 студзеня расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па горадзе Мэрэфа Харкаўскай вобласці. У выніку абстрэлу загінуў 50-гадовы мужчына. «Нават на Каляды вораг не спыняе тэрор мірнага насельніцтва!»— напісаў кіраўнік вобласці Алег Сінягубаў у тэлеграм-канале.
Акрамя таго, у ноч на нядзелю, нягледзячы на абвешчаны рэжым спынення агню, расійскае войска абстраляла наваколле Запарожжа, заявіў сакратар гарадской рады Анатоль Курцеў. Падрабязнасцяў аб магчымых разбурэннях і пацярпелых ён не прывёў.
Кіраўнік вайсковай адміністрацыі Данецкай вобласці Павел Кірыленка піша, што ўначы расіяне нанеслі сем ракетных удараў па Краматорску і два — па Канстанцінаўцы. Пашкоджаныя прамысловыя аб'екты, пацярпелых няма.
Таксама паведамлялася пра начныя выбухі ў Херсоне.