Знайсці
27.12.2022 / 14:4312РусŁacБел

Ігар «Янкі» патлумачыў прычыну стварэння Беларускага добраахвотніцкага корпуса

Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне супраць расійскіх войскаў, Ігар «Янкі» Янкоў, Андрэй «Несмяротны» Трацэўскі і Радзівон «Гена» Батулін 25 снежня абвясцілі аб стварэнні Беларускага добраахвотніцкага корпуса. Сёння Ігар «Янкі» размясціў кароткі зварот на ютубе.

Ён распавёў, што ёсць шмат пытанняў з нагоды стварэння БДК і больш інфармацыі будзе пазней.

«Цяпер толькі скажу, што прычынай стварэння БДК перш-наперш стала нязгода з тым, што беларускіх ваяроў спрабуюць палітызаваць. Вайна цяпер тут, ва Украіне, мы бачым яе на свае вочы. Перамога ў гэтай вайне для Беларускага Добраахвотніцкага Корпуса — гэта самы галоўны прыярытэт», — сказаў ён.

Ён дадаў, што пытанні на ўступ навабранцаў Корпус пакуль не разглядае.

«Мы на перадавой і цяпер працуем толькі з пераходамі да нас тых, хто ўжо мае баявы досвед і рэпутацыю», — сказаў Ігар «Янкі».

Беларускі добраахвотніцкі корпус — беларускае вайсковае падраздзяленне ў складзе Узброеных сіл Украіны.

«Мэта — дэакупацыя Украіны і Беларусі з расійскага палону. Намеры — кожны дзень пацвярджаюцца знішчэннем ворага на фронце», — гаворыцца ў падводцы да відэа з заявай пра стварэнне Корпуса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
114
Панылы сорам
24
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
5
4
гердзень /адказаць/
28.12.2022
Беларус, самы разумны камэнтар. вайна за суседа гэта прыгожа, але ёсьць і свой дом
1
Ян Норман/адказаць/
28.12.2022
Дык гэта ужо войска Сахашчыка,ці  не-"это другое"?А ПКК-яшчэ трэццяе?І што,цяпер кожны ня згодны са сваімі камандзірамі можа сказаць "я устал,я ухожу" і ісці ствараць сваё войска?І як да усяго гэтага (у першую чаргу) ставіцца камандаванне УСУ?(Вось гэта галоўнае пытанне,дарэчы).
4
Вадзя/адказаць/
28.12.2022
Ян Норман, Тут бы і запытаць міністра Сахашчыка пра тое ,што там адбываецца.Чый ён міністер? Ці маецца у ваеннага міністра войска? Што за халера адбываецца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031