Знайсці
20.12.2022 / 18:248РусŁacБел

Беларускі Гаюн: Расіяне перакідаюць танкі бліжэй да мяжы з Украінай

Маніторынгавы тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» атрымаў інфармацыю пра тое, што эшалоны з расійскай вайсковай тэхнікай гэтымі днямі пачалі прасоўвацца бліжэй да мяжы з Украінай.

Сёння, 20 снежня, у раёне 5-й гадзіны раніцы з чыгуначнай станцыі Палонка адправіўся эшалон з вайсковай тэхнікай Узброеных сіл Расіі, якая дыслакавалася на палігоне «Абуз-Лясноўскі» ў Баранавіцкім раёне. На працягу дня эшалон прайшоў Бярозу, Жабінку, Драгічын, Іванава і прыбыў у Лунінец. На ягоных платформах былі заўважаныя 23 танкі Т-80, восем бензавозаў, дзевяць грузавікоў (Уралы і КамАЗы), акрамя таго ён меў два пасажырскія і сем грузавых вагонаў. Гэтую інфармацыю пацвердзіў канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў».

Акрамя гэтага, «Беларускі Гаюн» паведамляе, што 19 снежня на станцыі Заслонава ў Лепельскім раёне пагрузілі на платформы больш за 20 танкаў і 16 «Уралаў», якія знаходзіліся на палігоне «Лепельскі». Пазней эшалон накіраваўся ў напрамку Оршы і пайшоў на Асіповічы. Пункт яго прызначэння, па папярэдняй інфармацыі, — Слуцк.

Трэці зафіксаваны выпадак: раніцай 20 снежня праз Шклоў прайшоў эшалон з 20-цю БМП-2, трыма бензавозамі, сямю «Ураламі», мабільным пунктам кіравання сувязі (МПУС-К) на базе «КамАЗ», чатыры пасажырскія вагоны Расійскай чыгункі і тры грузавыя вагоны. Ён прайшоў праз Оршу, Магілёў і Жлобін і ў выніку прыбыў у Калінкавічы.

Пры гэтым канал падкрэслівае, што пакуль колькасць тэхнікі, што перакідаецца на памежжа, невялікая і яе дакладна недастаткова ні для якіх наступальных дзеянняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
45
0
Ідзі да Яўгені Маркаўны. /адказаць/
20.12.2022
Дадаць да гэтага газ на на 3 гады па нізкім кошце... І што атрымоўваецца?...
7
Абыр/адказаць/
20.12.2022
Да не будет ничего. Никому теперь не выгодно открывать новый фронт. Какая то российская группировка, не очень большая, останется в РБ чтоб лука какой финт не выкинул, или его самого не выкинули. И всё
0
24 лютага /адказаць/
20.12.2022
Абыр, Знову Росія не нападе?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031