Знайсці
0
аэра/адказаць/
24.07.2022
днямі канверт прыйшоў з Аліэкспрэсу. прыйшоў з Латвіі.
збіраліся зрабіць перавалачны пункт для кітайскіх тавараў праз мінскі аэрапорт, а замест гэтага адгарадзіліся ад усяго свету. і ў Беларусь кітайскія тавары трапляюць абыходным шляхам
5
Тургід/адказаць/
24.07.2022
Ляціце на Нарач, на Сож, на Шчару, Гарынь, Нёман ды тысячы іншых прыродных вадаёмаў Беларусі. На халеру вам тая азыяцкая пылішча ? А то без усялякіх пуцёвак з ваўчарамі, селі ў каламачку, ды цераз дзьве гадзіны ўжо на мейсцы, засяліліся ў якой весцы ды рэлаксуйце сабе, хоць і да пасіненьня. Такі кайф, цішыня, паветра, птушкі, малако з-пад каровы, даяркі, косы-граблі-пілы (калі раптам рукі зудзець пачнуць), прыбіральня пад зорным небам... Навошта некуды ляцець ? Гэтыя аэрапорты, з усім іх бешанствам, гэтыя басурмане наўкол... Яно вам трэба ?
0
тутэйшы/адказаць/
24.07.2022
Тургід, яно то так - у вёсцы можна добра адпачыць, а вось наконт басурманаў - дык іх ужо z усходу і тут хапае. Так што трымайце косы-граблі-пілы напагатове…
0
аэра/адказаць/
24.07.2022
Тургід, а как же "берегите Родину - отдыхайте за границей"?
а у нас, кроме красивой природы и красивых людей) других богатств вообщем-то и нет
0
Тургід/адказаць/
24.07.2022
аэра, калі з думкаю пра адпачынак, і жаданьнем адпачыць, дык патрабуецца зусім ня шмат. Прырода й навакольле, і абсалютны мінімум людзей наўкол сябе. На курортах такога спалучэньня ўмоваў вам не дасягнуць, зусім. Турэцка-егіпецкія ўмовы ўвогуле проціпаказаныя для тых, хто шукае адпачынку. Ніхто ня ведае, а я вам скажу(і гэта дакладна), што рай на зямлі, для жадаючых адпачыць - гэта Беларусь і Балтыя. Ня слухайце нікога, хто скажа, што гэта ня так, беларускай душы толькі там можна адпачыць. А калі душа адпачне, дык і целу будзе добра... А цяпер простая арыфметыка: калі з паездкай у Балтыю могуць быць праблемы, што з двох застаецца ? Правільна - Беларусь ! дзе ўсё знаёма, звыкла , міла, дзе ўсё любіць цябе, як клапатлівая й добрая маці... Аднак і ў Турэччыну зь Егіптам варта зьезьдзіць. Навошта ? А каб на ўласным досьведзе запэўніцца, што я, Тургід, маю рацыю !
0
аэра/адказаць/
25.07.2022
Тургід,
Жвір, ну вы неверагодны зануда.
не была ў Турцыях і Ебіпце ўсё ўклячано. ну зусім не маё.
калі і ехалі куды, то выбіралі месцы, якія для адпачынку абіраюць найперш самі мясцовыя. так і больш танна, а галоўнае - трохі знаёмішся з мясцовай культурай...
і ўвогуле... мы ж даўно любім зімні адпачынак... горныя лыжы і ўсё такое...
а гэта зусім іншая тэма
0
аэра/адказаць/
25.07.2022
любіць цябе, як клапатлівая й добрая маці...
Тургід, даўно ў Беларусі бывалі?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера