Знайсці
31.03.2022 / 13:40РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што Беларусь адродзіцца «як фенікс з попелу»

На сустрэчы з губернатарам Пензенскай вобласці Расіі Алегам Мельнічэнкам ён прызнаў, што Беларусь аказалася ў складанай сітуацыі з-за уведзеных заходнімі краінамі санкцый.

«Час складаны. Але час велізарных магчымасцяў. Напэўна, нам трэба было перажыць гэты перыяд, каб зразумець не толькі, у які час мы жывем, але і як нам развівацца далей. Думаю, што апошнія некалькі месяцаў, можа быць, год-паўтара сур'ёзна нас працверазілі. Мы зразумелі, што выратаваць, абараніць сябе мы можам толькі самі.

Нікому мы не патрэбныя. Мы зразумелі гэта раней. Цяпер Расія гэта ўсвядоміла, напэўна, як ніколі. І мы гатовыя не упусціць гэты час магчымасцяў. Пры ўсіх складанасцях, якім мы сёння падвяргаемся.

Лукашэнка дадаў, што эканамічныя і фінансавыя санкцыі «наваліліся» больш на Расію, чым на Беларусь.

«Вось такія яны (заходнія краіны) партнёры. Але ніхто ў гэтым сёння не сумняваецца, што мы не проста выстаім, а адродзімся, як фенікс з попелу. Нам у гісторыі не аднойчы даводзілася гэта рабіць. Не хацелася б. Але нас паставілі ў такія ўмовы», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031