Знайсці
18.04.2021 / 12:15РусŁacБел

На кастынг «Міс Беларусь» у Брэсце прыйшла ўсяго адна дзяўчына ФОТА

16 красавіка ў Брэсцкім ГДК прайшоў гарадскі адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Адразу стала зразумела, што канкурэнцыі не будзе, піша «Вечерний Брест».

«Паспаборнічаць» прыйшла ўсяго… адна дзяўчына.

Фота: «Вечерний Брест»

Як прызналіся члены журы, ахвотніцы яшчэ былі. Аднак іх прыйшлося адсеяць на стадыі падачы заявак. Часцей за ўсе прэтэндэнткі не адпавядалі аднаму з галоўных крытэрыяў — росту. Ён павінен быць не меншым за 174 сантыметры. Век — ад 18 да 24 гадоў.

Так што ўся ўвага была прыкаваная да Марыі Куляшовай з Кобрынскага раёна. Рост дзяўчыны — 180 см, «косы да зямлі». Ёй 20 гадоў. Выкладчык па класе баяна-акардэона ў аграгарадку Кісялёўцах.

Фота: «Вечерний Брест»

Фінал рэспубліканскага конкурсу «Міс Беларусь» павінен быў прайсці яшчэ ў маі 2020-га. Аднак не адбыўся з-за пандэміі. І вось цяпер было прынята рашэнне «дабраць» удзельніц.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031