Знайсці
14.12.2020 / 21:30РусŁacБел

Мужа «бел-чырвона-белай нявесты» асудзілі на 13 дзён арышту

Андрэя Зайцава асудзілі паводле абвінавачаньня ў несанкцыянаваным адзіночным пікеце за сьцяг на прыватным доме ў пасёлку Сокал, піша Радыё Свабода. Раней Андрэй Зайцаў атрымаў яшчэ і штраф 810 рублёў за ўдзел у «Маршы гонару» 11 кастрычніка.

Жонка Андрэя Іна Зайцава стала вядомая як «бел-чырвона-белая нявеста», бо зьяўлялася на пратэставых акцыях у вясельнай сукенцы з чырвонай паласой.

У канцы кастрычніка яе арыштавалі ў Горадні: выязны суд Кастрычніцкага раёну палічыў, што жанчына ўдзельнічала ў адзіночным пікеце каля «Гродна Азот», і аштрафаваў яе на 675 рублёў.

Як расказала Свабодзе Іна Зайцава, вясельную сукенку далучылі да справы як рэчавы доказ і не аддалі.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031