Знайсці
15.04.2009 / 18:137РусŁacБел

Антон Юркавец. I wanna sleep with common people like you

Я, канечне, малайчына. У мяне жонка — габрэйка. Шурын — гей. Я стараюся іх любіць. І жыву таксама ў іх. Бл.ць, да. Апавяданне.

Апавяданьне.

Я, канечне, малайчына. У мяне жонка — габрэйка. Шурын — гей. Я стараюся іх любіць. І жыву таксама ў іх. Бл.ць, да.

Жонка — ладна. Шурын — не. Вы думаеце, гей — гэта такая далікатная істота, якая праз сваю нетрадыцыйнасьць лёгка знаходзіць агульную мову, ну, маўляў, праз сваю іншаскіраванасьць ўмее што сказаць. А тут ўявіце, што вы прыходзіце дамоў п’яны. Не, ня проста п’яны, а п’яны‑п’яны, то бок, п’яны‑п’яны‑п’яны, і вось гэты підрыла, былы хакеіст «Юнасьць», пачынае вас больна п.зьдзіць, і п.зьдзіць, дурань, у самае асноўнае месца — у твар, а мне, дапусьцім, заўтра на сумоўе. І да цябе.

Ну ладна, жонка таксама — радасьць мая, мая ўцеха. Карацей, яна са мной ня сьпіць, бо хоча дзяцей. Стойце. Вы зразумелі? Я — ейны муж. Яна — мая жонка. У нас кольца. Яна хоча дзяцей, я таксама хачу сына, назваў бы яго Дантэ. І вось, яна са мной ня сьпіць, бо хоча дзяцей. Я таксама нічога не разумею. І да таго ж. Я нідзе не працую. Пакуль што!

Ты — маё шчасьце. Ты, бля, — пярліна. З нашых прасьцінаў я ссыпаю алмазны пыл па раніцах і хаваю яго ў адмысловую скрынку са слонікамі і проста хаваю яго, як камамбэр, пад вінчык, ты фантастычная.

Ты ня знаеш слова «да» і слова «нет», — гэта, па‑мойму, зь нейкай хрэстаматыйнай песьні. Вакол адныя песьні. Я на ўсё кажу: «нет!», так жыцьцё падказвае. Ты ж ні на што не адказваеш наўпрост. Бо ласкі твае лепшыя за віно, — а гэта зь Песьні Песьняў, бля... Калі мы пазнаёміліся ранкам у ціры, я казаў: «ты падобная да Настасьсі Кінскай, ты магла б з’іграць анёла» і яшчэ казаў нешта такое падабастраснае. Можа ты і ёсьць анёл. Калі не, то, прынамсі, ты спала з анёламі. Стопуд. Я бачыў усіх гэтых ці то хлопчыкаў ці то дзяўчынак і іх яркія шапкі з лагоднымі анімэшнымі малюнкамі. У ціры ты не страляла, проста стаяла, што ты там рабіла, я пабаяўся спытацца.

Мая цешча — сьвяты чалавек, яна грае Фэрэнца Ліста на віяліне, і кажа, што я — самы лепшы, хаця ўсе ведаюць, што я — ідэальная сярэдзіна, хаця яна й кажа, што я — сэрцавіна. У мяне няма сяброў, толькі дружкі — усе яны розных чужых народнасьцяў, і гэта ў краіне, дзе першы лепшы кітаец кажа, што ён сьпяшаецца ў аэрапорт, у краіне, дзе ўсе — рускія. Мне адэкватна шчасьціць.

Мы слухаем з табой музыку на мафоне ў цябе дома. Розныя песьні розных народаў. Ад суфійскіх плачаў да ганста‑рэпа‑вэст‑кост. Я ўтору адной зь іх, блін, прыелася: ай вонна сьліп віз комн піпл лайк ю, віз комн піпл лайк ю. І дома сьпяваю, задумаўшыся, калі мыю талеркі або б’ю жонку: ай вонна сьліп віз комн піпл лайк ю, і жонка падколвае, моў, што, з падобнымі да мяне спаць? і робіць во так «:)))».

Ты часта плачаш, часта сьмяешся бяз поваду. Аднойчы крычыш раптам: «ты! ты, я на дзявятым месяцы! ты! ад цябе!». Бля, я, вядома, заўважыў, але пасаромеўся спытаць што і навошта. І тут акурат дружкі звоняць у дзьверы, я іх запрасіў, з падарункамі, трое, як тыя валхвы, а ад падарункаў усе чырванеюць, нават самі дружкі. Гэта быў Новы Год, жонка як раз зьехала ў Расею. Мы выпілі, хоць табе было нельга. Паехалі на бібліятэку, там елка, людзі, радасьць, нейкія дракі, петарды. І ты пачала нараджаць. І з крыкам пачала, бля, менавіта як я гэта сабе ўяўляў. Вакол сабраліся жывотныя, гэтыя оўцы, быкі там, яшчэ коні. Пытаюць: «што зь дзевушкай? яна што, ражает? вот павезло севодня!». Скорая прыехала праз 15 хвілін. Я клянуся, у брыгадзе быў гэты мразотны доктар Хаўс.

І вось ты сыходзіш. Сыходзіш зь нейкім сваім папікам, залатым і мардастым, ну, на анёла ня цягне. Сыходзіш з маім Дантам. Ня ведаю, як вы назвалі дзіцяці. І сыходзіш ў Бельгію. Што такое Бельгія? Бл.ць, у Бельгііі няма ні гісторыі, ні мовы, нічога, амаль як у нас. Гэта проста зьдзек, мразь, чмо, нах.й, але бывае такая краіна. Карацей, ты не памерла. І я ўся сьпяваю і сьпяваю, нібыта зачараваны: ай вонна сьліп віз комн піпл лайк ю, ай вонна сьліп віз комн піпл лайк ю. А дзе мне такіх шукаць, эй, такіх во. Ды ўсе такія.

* * *

Антон Юркавец ака Lejf — студэнт, блогер, некілзаны літаратурны тэмперамент.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

lejf.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031