На адкрыццё сезона КХЛ Лукашэнка прыйшоў з сынам Колем і Марыяй Васілевіч ФОТА
Сёння стартаваў новы сезон Кантынентальнай хакейнай лігі, першы матч мінскае «Дынама» праводзіць супраць ніжнякамскага «Нафтахіміка». На гульню з'явіўся і сам Аляксандр Лукашэнка, кампанію яму склалі малодшы сын Мікалай і Міс Беларусь — 2018 Марыя Васілевіч.
Скрыншот з відэатрансляцыі TUT.BY.
Як паведамляе TUT.BY у анлайн-трансляцыі матча, публіка прывітала Лукашэнку неадназначна.
Марыя Васілевіч стала Міс Беларусь у 2018 годзе, з таго часу пастаянна суправаджае Аляксандра Лукашэнку: была з ім і на «Славянскім базары», і на спаборніцтвах падчас Еўрапейскіх гульняў, і на гала-паказе чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні.
Аляксандр Лукашэнка вельмі моцна радаваўся на хакеі, і падчас святкавання першай шайбы мінскага «Дынама» ў новым сезоне КХЛ абняў Міс Беларусь — 2018 Марыю Васілевіч.