Кіно пад адкрытым небам, лекцыя, дэгустацыя — чым парадуе Мінск на гэтым тыдні
1. Кінавечар у Silent-фармаце «Сinemascope»
10 ліпеня вас запрашаюць паглядзець фільмы пад адкрытым небам у самым цэнтры Мінска. Пакажуць кароткаметражкі швейцарскага рэжысёра Жоржа Швіцгебеля. Пачуць гук фільмаў змогуць толькі тыя, хто скарыстаецца бесправаднымі слухаўкамі. Але не трэба турбавацца, пра гэта паклапаціліся арганізатары — слухаўкі вы зможаце атрымаць на месцы перад пачаткам прагляду кінастужак.
Каб паглядзець незвычайныя фільмы, трэба зарэгістравацца.
Дзе: Плошча Якуба Коласа, Мінск
Калі: 10 ліпеня (серада): 19:00, 19:30, 20:00
Колькі: бясплатна
2. Канцэрт OurLastNight
Майстры меладычнага пост-хардкора і гуру крутых кавераў вяртаюцца ў Мінск — хлопцы вязуць нам новы альбом «Let Light Overcome», рэліз якога адбыўся гэтай вясной.
Квіткі на канцэрт можна набыць на bezkassira.by. Але варта прыспешыцца, іх засталося не так шмат.
Дзе: Re:Public (Мінск, вул. Прытыцкага, 62)
Калі: 11 ліпеня (чацвер), 19:00
Колькі: 55.00 BYN
3. Цыкл нясумных лекцый «Корпус кажа»
Кожны панядзелак «Корпус» запрашае на адукацыйныя сустрэчы. 8 ліпеня шэсць маладых і таленавітых дактароў выступяць з міні-лекцыямі (да 10 хвілін), на якіх закрануць пытанні сваіх спецыяльнасцяў і падрабязна раскажуць пра галоўнае.
На лекцыі вы даведаецеся:
- як правільна аказваць першую дапамогу пры ўтапленні;
- што рабіць, калі дзіця праглынула штосьці дробнае (напрыклад, лега) і пачынае на вашых вачах сінець і задыхацца;
- як бяспечна адбяліць зубы і ці працуюць сучасныя разрэкламаваныя прыборы для адбельвання зубоў?
- праўдзівыя чуткі пра шкоду лазернай карэкцыі зроку ці гэта ўсяго толькі міфы?
Хаця мерапрыемства і называецца «лекцыяй», пытанні і каментары рознага кшталту толькі вітаюцца.
Дзе: «Корпус» (Мінск, пр-т. Машэрава, 9/8)
Калі: 8 ліпеня (панядзелак), 20:00
Колькі: бясплатна
4. Дэгустацыя віна Proba
11 ліпеня ў Мінску пройдзе Proba — дэгустацыя, пабываўшы на якой вы навучыцеся выбіраць добрае віно і пры гэтым не аддаваць вялікія грошы.
Proba — новы і свежы фармат віннай дэгустацыі. У прыемнай атмасферы пад электронную музыку госці змогуць даведацца шмат новага пра напой.
Набыць квіток на дэгустацыю можна на сайце арганізатараў.
Памятайце: празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю.
Дзе: Post Bar (Мінск, вул. Ракаўская, 20)
Калі: 11 ліпеня (чацвер), 19:00
Колькі: 45.00 BYN
Больш падзей — кіно, спектаклі, канцэрты — шукайце на Afisha.nn.by





