Знайсці
21.11.2013 / 08:57РусŁacБел

Амерыканскія кардыёлагі распрацавалі новую стратэгію папярэджвання інфарктаў

Амерыканскія кардыёлагі распрацавалі новую схему зніжэння рызыкі інфаркту, што стала карэннай зменай у стратэгіі ўтрымання бяспечнага ўзроўню «дрэннага халестэрыну» — ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці ці ЛНШ — цягам апошніх трыццаці гадоў, піша Wall Street Journal.

Амерыканская кардыялагічная асацыяцыя і Амерыканскі каледжа кардыялогіі заклікалі адмовіцца ад падтрымання ўзроўню халестэрыну ў крыві ніжэй за 100 пунктаў для здаровых асобаў і ніжэй за 70 пунктаў для асобаў з павышанаю рызыкаю сардэчна-сасудзістых захворванняў і негатыўных наступстваў.

Замест гэтага пацыентаў раздзялілі на чатыры групы паводле адмысловых крытэраў. Кожная група адрозніваецца схемаю прызначэння статынаў — групы прэпаратаў, якая паніжае ўзровень «дрэннага халестэрыну».

У першую групу ўвайшлі асобы з дыягназаванымі сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Пацыентам з гэтай групы ва ўзросце да 75 гадоў рэкамендавана прапісваць высокія штодзённыя дозы статынаў, якія зніжаюць узровень ЛНШ да 50%. Пацыентам, старэйшым за 75 гадоў — сярэднія дозы стацінаў, якія змяншаюць узровень ЛНШ ад 30 да 50%.

Другой групе — асобам з узроўнем ЛНШ вышэй за 190 — рэкамендавана выпісваць высокія дозы статынаў.

У трэцюю групу былі выдзелены хворыя на цукровы дыябет 1 і 2 тыпу ва ўзросце ад 40 да 75 гадоў. Ім прызначаецца статынатэрапія сярэдняй інтэнсіўнасці, а тым, хто праз шкодныя звычкі і іншыя параметры трапляе ў падгрупу павышанай на 7,5% рызыкі інфаркту цягам наступных 10 гадоў— высокаінтэнсіўная статынатэрапія.

Чацвёртая група — асобы ва ўзросце ад 40 да 75 гадоў, у якіх рызыка інфаркту павышана на 7,5% цягам наступных 10 гадоў (як і ў прадстаўнікоў трэцяй групы, разлічваецца на аснове ўзросту, крывянога ціску, наяўнасці шкодных звычак і іншых чыннікаў). Прадстаўнікам гэтай групы прыпісваецца высокаінтэнсіўны ці сярэднеінтэнсіўны курс статынаў.

Такім чынам амерыканскія медыкі вырашылі працаваць не на лічбы, а на вынік. «Напрыклад, асоба з узроўнем ЛНШ у 190 пунктаў, якая ўваходзіць у групу рызыкі, зніжае ЛНШ да 100, што значна памяншае рызыку інфаркту ці інсульту. Аднак згодна з існымі рэкамендацыямі, гэтага недастаткова, бо не дасягнуты ўзровень у 70 пунктаў. Звычайна такім пацыентам выпісваюць іншыя халестэрынапаніжальныя прэпараты, каб паменшыць узровень ЛНШ, але няма ніякіх навуковых сведчанняў, што гэтыя 20 пунктаў хоць неяк паўплываюць на далейшае памяншэнне рызыкі. У той самы час пажылы пацыент з халестэрынам 99, але з наяўнасцю іншых фактараў рызыкі, не будзе падлягаць статынатэрапіі», — паведамляе выданне.

Падлічана, што калі новыя рэкамендацыі будуць выконвацца, колькасць пацыентаў толькі ў ЗША, якім магуць прапісаць стаціны, падвоіцца і складзе 30 мільёнаў чалавек.

КХ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031