Знайсці
09.01.2013 / 14:012РусŁacБел

Галоўны доктар ЦРБ: Эпідэміі менінгіту ў Ашмянах няма

Навіна аб тым, што ад успышкі менінгіту памерлі двое дзяцей, з’явілася ў беларускіх СМІ 9 студзеня. Паводле распаўсюджанай інфармацыі хвароба забрала жыцці дзяўчынкі 14-і гадоў і хлопчыка 4-х гадоў.

— Ніякай эпідэміі ў нашым горадзе няма, — пракаментаваў сітуацыю для «Рэгіянальнай газеты» Уладзімір Кунц, галоўны доктар Цэнтральнай раённай бальніцы Ашмянаў.
— І не трэба з гора бацькоў рабіць сенсацыю для СМІ.

Як паведаміў доктар, дзеці былі хворыя не на менінгіт, а на менінгакокавую інфекцыю.

У першым выпадку ў хворых назіраецца запаленне абалонак галаўнога мозгу, у другім такога сімптому няма. Крыніцай менінгакокавай інфекцыі з’яўляюцца ўзбуджальнікі, якія мае ў сваім арганізме кожны дзясяты чалавек.

— Дастаткова часовага паслаблення імунітэту, каб узбуджальнікі актывізаваліся, — гаворыць Уладзімір Кунц. — Так склаліся абставіны, што на гэтым тыдні ў нас захварэлі двое дзяцей. Ніякай успышкі раённага маштабу няма. Ёсць вялікае няшчасце бацькоў, якім можна толькі паспачуваць.

Аляксандра Парахня, Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031