Знайсці
04.01.2013 / 13:04РусŁacБел

У Беларусі будзе створаны адзіны рэгістр трансплантацыі

Міністэрству аховы здароўя Беларусі даручана зацвердзіць парадак стварэння і вядзення адзінага рэгістра трансплантацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 снежня 2012 года № 1216, паведаміла прэс-служба ўрада.

У рэгістр будуць унесеныя звесткі пра асоб, якія заявілі аб сваёй нязгодзе на забор органаў і тканак пры наступленні іх смерці, а таксама пра людзей, якім праведзена трансплантацыя. Стварэнне такога рэгістра дазволіць ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем органаў і тканак чалавека, забяспечыць аператыўнае аказанне медыцынскай дапамогі асобам, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі, мяркуюць ва ўрадзе.

Па колькасці трансплантацый органаў Беларусь займае першае месца сярод краін СНД. За студзень-лістапад 2012 года выканана 251 аперацыя па трансплантацыі органаў, з іх 50 — печані, 182 — ныркі, 19 — сэрца.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031