Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 25 кастрычніка 2012 года № 165 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Танней за ўсё будзе каштаваць візіт да доктара-спецыяліста другой кваліфікацыйнай катэгорыі.

Максімальны тарыф за кансультацыю тэрапеўта, хірурга цяпер крыху большы за 58 тыс. Раней ён быў меншы за 45 тыс.

Самай дарагой была і застаецца кансультацыя ў акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук, доктара медыцынскіх навук — больш за 167 тыс., раней каля 129 тыс., паведамляе БелТА.

Для параўнання: кансультацыя ў адным з прыватных медыцынскіх цэнтраў Мінска ў залежнасці ад катэгорыі доктара і напрамку паслуг будзе каштаваць ад 180 тыс. да 230 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0