Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Мінгарвыканкама, на якім разглядаўся праект бюджэту горада на 2013 год, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Сірэнка.

«Мы працуем над пашырэннем спектра паслуг, якія аказваюцца на базе паліклінічных устаноў, цяпер у якасці эксперымента распрацоўваем і плануем прапанаваць мінчанам электронны рэцэпт на лякарствы», — адзначыў Віктар Сірэнка.

Віктар Сірэнка растлумачыў, што работа праводзіцца сумесна з прадпрыемствам «Белфармацыя». Сутнасць праекта ў тым, што можна будзе атрымаць рэцэпт на электронным носьбіце і з яго дапамогай (па аналогіі аперацый з банкаўскай карткай) аплаціць назначаныя доктарам лекі. Для паліклінік новаўвядзенне азначае змяншэнне дакументаабароту, чэргаў, эканомію папяровых бланкаў, для грамадзяніна — зручнасць. Размова ідзе пакуль што толькі аб людзях, якія доўга або часта хварэюць, паслуга не будзе распаўсюджвацца на тых, каму неабходны льготны рэцэпт. «Для пачатку электронны рэцэпт будзе ўкаранёны ў адной з паліклінік горада», — адзначыў Віктар Сірэнка.

Акрамя таго, рэалізуюцца і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на інфарматызацыю сістэмы аховы здароўя.

Сярод іх — фарміраванне кол-цэнтра, дзе мінчане змогуць дыстанцыйна пракансультавацца з лекарам. Для кансультацый прапануецца прыцягваць дактароў пенсійнага ўзросту.
Навацыі плануецца ўкараняць за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў прааналізаваць магчымасць прыцягнення на праекты, дзе ёсць інавацыйны складальнік (не толькі ў сферы аховы здароўя, але і ў сферах сацыяльнай абароны, транспарту і сувязі, адукацыі і інш.) сродкаў інавацыйнага фонду.

У цэлым у праекце бюджэту на 2013 год расходы на сістэму аховы здароўя з улікам капітальных укладанняў прагназуюцца ў памеры Br5,1 трлн., што на 30 працэнтаў больш, чым вызначана на гэты год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?