Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.
Сёлета шэсце адбудзецца па традыцыйным маршруце — ад Гадзіннікавага завода (ст. метро "Парк Чалюскінцаў") да вуліцы Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах пачнецца а 15-й гадзіне. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць каля пяці тысячаў чалавек.
Арганізатараў акцыі ў гарвыканкаме папярэдзілі — падчас мерапрыемства нельга выкарыстоўваць транспаранты, якія супярэчаць тэматыцы акцыі.
Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 года традыцыйны дзень памінання памерлых Дзяды набыў характар грамадска-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.





