Прахожы, які раніцай 22 кастрычніка выгульваў сабаку, пабачыў у возеры дах затанулага аўтамабіля. Ён патэлефанаваў у міліцыю. Адтуль ужо звярнуліся да ратавальнікаў, паведамілі ў МНС.
— Званок паступіў каля 09:20, — удакладнілі ратавальнікі. — Патрабавалася дапамога, каб даставаць Fiat Tipo з возера Жлобінскае.
Машына знаходзілася за чатыры метры ад берага на глыбіні ў адзін метр.
Fiat падлавілі тросам і выцягнулі з вады. У салоне машыны нікога не выяўлена.На траве бачны толькі цёмны след, які цягнуўся да возера. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.





