Грамадскі актывіст Аляксандр Макаеў, як мяркуецца, знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама,
паведаміла каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «За Свабоду» Ганна Шапуцька.

Паводле яе слоў, аб тым, што Макаеў знаходзіцца ў ЦІП, ёй паведамілі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

«Мне дзяжурны сказаў, што на Макаева складзены пратакол і яго павезлі ў ЦІП. За што складзены пратакол, ён не паведаміў», — заявіла Шапуцька.

У той жа час, адзначыла яна, дзяжурны ў ЦІП сказаў ёй, што Макаева туды не дастаўлялі.

«Я тэлефанавала туды некалькі разоў. Спачатку мне сказалі, што яго там няма, урэшце, мне было заяўлена, што такую інфармацыю па тэлефоне не даюць», — сказала актывістка.

Аляксандр Макаеў быў затрыманы 23 верасня ў Мінску па дарозе на пахаванне Крысціны Шацікавай. Міліцыянеры спынілі яго аўтамабіль, убачыўшы ў салоне бел-чырвона-белы сцяжок. Пры праверцы аўтамабіля яны знайшлі ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў і затрымалі актывіста.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?