У Гомелі назіральнікаў, якія працуюць у рамках кампаніі «За справядлівыя выбары», выбарчыя камісіі выдаляюць з участкаў для галасавання.

Як паведаміў каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» па Савецкай акрузе № 34 Васіль Палякоў, 23 верасня з участка № 16 Савецкай акругі выдалілі назіральніка Віктара Казлова. У рашэнні ўчастковай камісіі ўказана прычына выдалення: «знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад скрыняў для галасавання, шумеў, гучнымі выказваннямі спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу». «На гэтым участку вельмі вялікае разыходжанне ў колькасці прагаласаваўшых па звестках камісіі і назіральнікаў. Паводле звестак камісіі, прагаласавала на 202 чалавекі больш, чым зафіксавалі назіральнікі. Відаць, Віктара Казлова выдалілі з участка, таму што нервы здалі ў членаў камісіі», — патлумачыў Палякоў.

Паводле яго звестак, 22 верасня таксама з участка № 15 Савецкай акругі быў выдалены назіральнік Уладзімір Няпомняшчых. «На гэтым участку было самае высокае разыходжанне паміж звесткамі камісіі і назіральнікамі ў яўцы па акрузе», — зазначыў каардынатар назірання.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?