Васалы

Імперская хіжасць —
Як рана старая.
Яе не спатолілі
Нават вякі.
Здабычу шукае
І зноў пазірае
Расійскі арол
У абодва бакі.
Быў «Северо-Западный край».
Як васалы,
Жылі беларусы ў «арла» да пары.
Народа душу,
Бы нажамі, крамсалі,
Жыўцом раздзіралі
Яго кіпцюры.
І вось яна, воля…
«Заліжам мы раны, —
Так думалі, —
Будзем мы звацца людзьмі!»
Аднак, на шкадобу,
Усцешвацца рана.
Ва ўсім мы залежныя —
Што ні вазьмі.
На гэту залежнасць
Згадзіліся самі.
Нікчэмнасць-заганнасць сваю —
Напаказ.
І зноў жа Расія:
— Вы — нашы васалы!
Мы танна дадзім вам
І нафту, і газ.
Навошта цяпер нам
Уласнае крылле?
Нас возьме
Расійскі арол пад крыло!
Ад радасці
Продкаў святыні згнаілі,
Ад шчасця
Аж мову сваю адняло.
Нашто нам святыні?
Навошта нам мова?
Ёсць «русский
Великий могучий язык».
Яго мы пазычыць,
Засвоіць гатовы,
Каб нават сумнеў
У Расіі не ўзнік.
Ды з нафтаю-газам
Не вечна халява.
Абдымкі-цалункі
Былі да пары.
— Плаціце! —
Сказала суседка-дзяржава. —
Па поўнай праграме
Плаціце, сябры!
«Залезлі ў тарфянікі»
Мы, небаракі,
І Венесуэла

Нам нафту дае.
І скеміла ўлада:
Ва ўсім і ва ўсякім
Патрэбна разлічваць
На сілы свае.

* * *
Калі ж беларускаю
Быць Беларусі
І ў «мове» патрэба
Зноў з’явіцца ў нас?
Тады, як Расія,
Нарэшце, прымусіць
Плаціць за «язык»,
Як за нафту і газ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?