Публікацыі са спасылкай на экспертаў ААН, якія заяўляюць пра «наяўнасць у Лівіі беларускіх наймітаў», і сродкі масавай інфармацыі, што распаўсюджваюць такія заявы, не заслугоўваюць даверу.
Пра гэта гаворыцца ў каментарыі
«У сувязі з гэтым варта нагадаць галаслоўныя абвінавачанні ў пастаўках баявых верталётаў у
«
Мы запатрабуем афіцыйнага расследавання ў ААН у сувязі з гэтай сітуацыяй», — дадаў Савіных.
Ён таксама адзначыў, што Беларусь разглядае ААН у якасці ключавога інструмента канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаў у інтарэсах міру і ўстойлівага развіцця. «Любыя дзеянні, скіраваныя на закуліснае маніпуляванне грамадскай думкай пад прыкрыццём аўтарытэту ААН, недапушчальныя», — падкрэсліў
Як паведамлялася раней, у заяве рабочай групы ААН па пытаннях наёмніцтва, якая была распаўсюджана 8 красавіка паводле вынікаў пасяджэння
У тэлефонным інтэрв’ю Асашыэйтэд Прас Прада адзначыў: «Мы правялі аналіз інфармацыі, якую атрымліваем з розных крыніц, і звесткі ўказваюць на тое, што Кадафі карыстаецца паслугамі наймітаў у барацьбе супраць насельніцтва Лівіі». Паводле яго слоў, адзначае АП, многія найміты з’яўляюцца выхадцамі з краін Паўночнай Афрыкі,
але некаторыя, як мяркуюць, прыбываюць з Беларусі.
Нагадаем, раней МЗС і Мінабароны Беларусі абвяргалі інфармацыю аб наяўнасці ў Лівіі беларускіх ваенных. У Лівіі знаходзіцца толькі адзін ваеннаслужачы — ваенны аташэ ў складзе пасольства Рэспублікі Беларусь, удакладніла ваеннае ведамства.





