ЗША даюць беларускім уладам некалькі дзён, каб адпусьціць затрыманых падчас акцыі пратэсту ў Менску. У іншым выпадку будуць адноўленыя санкцыі ў поўным маштабе.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла ў Вільні прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Нэнсі МакЭлдані: «Калі арыштаваныя не будуць вызваленыя вельмі хутка, у нас не будзе іншага выйсця, як лічыць іх палітзняволенымі. А гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзеныя санкцыі, дзеянне якіх было прыпыненае». На пытанне ўдакладніць — як хутка такое можа здарыцца — амерыканская чыноўніца адказала: «Гэта пытанне некалькіх дзён».

Яна таксама ўдакладніла, што ў адносінах кіраўніцтва Беларусі ЗША і Еўрасаюз будуць праводзіць узгодненую палітыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?